Меркаванні77

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя

Экс-палітвязень расказвае для Белсата пра ноўнэймаў сярод палітзэкаў: «А сядзяць яны ў ізалятарах не менш за іншых Дзядкоў, Севярынцаў і Вінаградавых. У іх таксама няма званкоў, спатканняў, перадач і лістоў. Ім таксама халодна. Ім таксама галодна. Ім таксама страшна».

Фота: Intex-press

«Вось выходзяць медыйныя палітычныя сэлебрыці, распавядаюць праз што яны прайшлі і што з імі здаралася. Атрымліваюць спачуванне, рэспекты, апладысменты. Іх запрашаюць усюды, ціснуць рукі і напаўняюць куфлі чароўнай амброзіяй захаплення.

Я таксама да гэтага ледзь дакрануўся, і я ведаў, што так будзе.

Яно і зразумела: калі сядзіш як прадстаўнік медыя, то пра цябе па-любому будуць пісаць, нават калі ўсё, што з табой адбываецца — гэта «схуднеў на 10 кг».

Часткова разуменне таго, што пасля турмы да цябе будуць прыкаваныя тысячы поглядаў, і давала матывацыю трымацца як мага больш годна. Таму што ведаў, што будуць пытацца: «Паўлік, ну як прайшло?» І на гэтае пытанне значна больш прыемна рыкнуць нешта тыпу: «Ды круціў я іх усіх на ражне!», чым мармытаць пра прызнанне віны, памілаванне, супрацоўніцтва з адміністрацыяй і «мы выжывалі як маглі».

Таму чую, што неабходнасць нешта ўцямна гаварыць пасля выхаду надта матывуе трымаць булкі шчыльна сціснутымі не толькі мяне, але і большую частку тых, чые прозвішчы з'яўляюцца ў навінах.

А што, калі няма ў цябе ніякай медыйнасці? А што, калі пра тваё існаванне ведаюць толькі твае родныя? Ты там як наогул, братачка (сястрычка)?

Такіх, вядома, большасць. У асноўным — добрыя хлопцы. Пра кожнага можна напісаць аповяд з пафаснай назвай «Як Імярэк трапіў у жорны крывавай дыктатуры і здолеў захаваць сябе» або накшталт таго.

Большая частка сядзіць сумленна, але ціха. Таму што ўсе ў курсе: прыцягнуў увагу — збірайся ў ізалятар (гэта як мінімум). Але ёсць сярод іх хлопцы, гледзячы на якіх дзівішся і думаеш: «Ды дзе ж ты сілы бярэш на ўсё гэта?»

Таму што ніхто не будзе разгружаць ў цябе пад інтэрнэт-пастамі фуры лайкаў. Таму што ты аб'ектыўна не дужа цікавы для СМІ. Таму што з табой не будуць сустракацца ні Папа Рымскі, ні прэзідэнт Польшчы.

Цябе, вядома, не пакінуць і будуць дапамагаць літаральна ва ўсім пасля вызвалення, але ты-то пра гэта не ведаеш!

А сядзяць яны ў ізалятарах не менш за іншых Дзядкоў, Севярынцаў і Вінаградавых. У іх таксама няма званкоў, спатканняў, перадач і лістоў. Ім таксама халодна. Ім таксама галодна. Ім таксама страшна.

Большасць з іх да 2020 года чулі пра палітыку толькі маленькім краёчкам левага вуха. Ім не патрэбныя гранты, пафасныя прыёмы ў пасольствах, эфіры ў СМІ і ўсё, што можа паказытаць эга такой пыхлівай істоты, як я, напрыклад. Для іх пачуццё ўласнай годнасці і прынцыпы ўжо з'яўляюцца дастатковымі матыватарамі. І мне хочацца верыць, што для мяне таксама.

Але калі мяне апаноўваюць роздумы рознага кшталту і я аддаюся сінтэзу і аналізу, то задаю сабе пытанне: «Паша, а вось калі б ты не ведаў, што за тваім лёсам сочыць процьма народу, ты гэтак жа б сябе паводзіў?» Спадзяюся, што так, спадарства. Спадзяюся, што так. Айл бі бэк», — напісаў Павел Вінаградаў.

Каментары7

  • Ну
    12.06.2026
    Допіс Вінаградава прапітаны чорнай зайздрасцю ці мне падалося? Таму што з Папам Рымскім сустрэўся не шэраговы палітвязень, у сваякоў каторага нават не хапае смеласці паведаміць пра яго існаванне і зняволенне, а "нейкі" выпадковы Нобелеўскі лаўрэат? Чарговы наброс лайна..
  • Нiхто
    12.06.2026
    Не ўсе маюць магчымасць уцячы за мяжу з-пад нагляду пасля вызвалення. А некаторым выносяць надзвычай вялiкія прысуды, і, хутчэй за ўсё, яны адбудуць поўныя тэрміны. Зламаныя лёсы, разбураныя сем'і. Ведаю, пра што пiшу.
  • Бывший политический заключённый
    12.06.2026
    Спасибо, что написал об этом!
    О большинстве самых стойких, людей со стержнем, на профильных сайтах - минимум информации. Это действительно так.

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес57

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Іран зноў закрыў Армузскі праліў

У Беларусі з'явілася новае бірузовае возера. Дзе яно?

Расіянка не змагла расплаціцца расійскай картай у мінскай кавярні. У выніку за яе заплацілі мінчукі10

Трамп прадставіў свой новы раскошны «Борт нумар адзін» — ён можа каштаваць мільярд даляраў3

Беларуска перавезла ў Егіпет 84‑гадовую маці: Нават ціск як у касманаўткі стаў7

Пенсіі за асаблівыя заслугі цяпер могуць пазбавіць за палітыку, не чакаючы суда1

Па Мінску везлі верталёт Мі-261

Еўропа абмяркоўвае забарону сацсетак для падлеткаў4

Беларусы з Польшчы пабылі рускімі ў фільме, які ўзяў прыз у Канах. Стужцы прарочаць намінацыю на «Оскар»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес57

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць