Свет44

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА

Нягледзячы на гэта, генерал Грынкевіч, які таксама кіруе сіламі ЗША ў Еўропе, заявіў: «Калі мяне пытаюць: «Ці гатовы вы змагацца ўжо сёння?», — я адказваю: «Безумоўна».

Расія «не шукае канфлікту» з НАТА, заявіў галоўнакамандуючы аб’яднанымі сіламі НАТА ў Еўропе Алексус Грынкевіч, адказваючы на пытанне пра магчымасць яе нападу на краіны Балтыі. Паводле яго слоў, гэта тлумачыцца наступным: у Маскве разумеюць, што такое «абарончы альянс» і што ў НАТА «ёсць шэраг асіметрычных пераваг», піша Moscow Times.

Сваю задачу Грынкевіч бачыць у тым, каб «Расія зразумела: калі яна паспрабуе нешта зрабіць у краінах Балтыі, у яе гэта не атрымаецца». Паколькі ў Маскве «ведаюць, што ў іх нічога не выйдзе, яны не будуць рызыкаваць, прымаючы падобныя дзеянні», дадаў ён.

ЗША скарачаюць сваю ваенную прысутнасць у Еўропе, якая адначасова імкнецца павялічыць ваенную магутнасць у святле змены прыярытэтаў Вашынгтона. З Еўропы могуць быць выведзены авіяносная ўдарная група, усе падводныя лодкі, аснашчаныя крылатымі ракетамі, некалькі марскіх патрульных самалётаў «Пасейдон», самалёты-запраўшчыкі, знішчальнікі F-16 і F-15E, паведамляла газета Die Welt.

Грынкевіч упершыню пацвердзіў інфармацыю пра скарачэнні: «Гаворка ідзе пра групы ваенна-паветраных і ваенна-марскіх сіл, якія патрэбныя нам, ЗША, на выпадак узнікнення канфліктнай сітуацыі ў Ціхаакіянскім рэгіёне».

Нягледзячы на гэта, генерал, які таксама кіруе сіламі ЗША ў Еўропе, заявіў: «Калі мяне пытаюць: «Ці гатовы вы змагацца ўжо сёння?», — я адказваю: «Безумоўна».

Еўрапейскія ваенныя ў сваіх выступленнях выказваюць значна большыя асцярогі адносна планаў Расіі. Пра яе намеры ці гатоўнасць пайсці на ўзброены канфлікт з краінамі НАТА ў перыяд ад цяперашняга года да канца дзесяцігоддзя найчасцей заяўляюць ваенныя і выведнікі краін Балтыі, паўночна-ўсходняй Еўропы, Германіі.

У прыватнасці, уздоўж межаў краін на ўсходнім флангу НАТА за апошнія два гады вядзецца маштабнае будаўніцтва ваенных баз. Яны могуць быць укамплектаваны салдатамі па заканчэнні вайны ва Украіне, лічаць ваенныя разведкі Швецыі. «Мы не лічым, што яны існуюць толькі для відовішча. Гаворка ідзе пра тое, каб у будучыні Расія была гатовая супрацьстаяць НАТА ў выпадку больш маштабнага канфлікту», — сцвярджае яе дырэктар Томас Нільсан.

Каментары4

  • Такое можно утверждать
    12.06.2026
    Только если есть прослушка Путина на Валдае.
    Но и там, в семейном логове, ему веры нету.
  • Ian
    12.06.2026
    Стаўленнік краснова say what? А чаму разбудоўваюць базы?
  • Барадзед
    12.06.2026
    Американцы считают европейских военных не чистыми на руку распиловщиками военных бюджетов. Гринкевич вынужден говорить об отсутствии угроз, даже если угрозы есть, тем более Вашингтон уже принял решение о сокращении военного присутствия в Европе.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы1

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Губернатар Бранскай вобласці апублікаваў фотаздымкі беларускіх дзяцей з бальніцы17

У Мінску здаюць у арэнду мікракватэру плошчай 10 «квадратаў»1

Максімальныя 400 балаў набралі выпускнікі з Баранавічаў, Светлагорска і Ліды

«А дзе лёгка? Дзе лёгка, сябры?». Што ўбачыў расійскі блогер падчас трохдзённай паездкі ў Беларусь21

Чалавек, якога абвінавачвалі ў забойствах, займаўся з дзецьмі ў летніку ў Віцебскай вобласці7

Пашынян публічна назваў аднаго са сваіх апанентаў «прабеларускім алігархам»3

Каб даць рады паліўным праблемам, Расія пачала закупляць бензін у азіяцкіх краін1

З'явілася ВІДЭА з месца трапляння дрона ў беларускі аўтобус6

Міністр абароны Украіны: Найбліжэйшым часам Крым ператворыцца ў востраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы1

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць