Нядаўна беларускія заолагі зрабілі незвычайнае назіранне, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Рысяняты ў логаве
Навукоўцы сустрэлі рысь, якая ўскочыла на яліну за два метры перад імі. Да таго, як звер уцёк, заолагі паспелі пазнаць мясцовага самца Плямкача.

Рысіны самец Плямкач
Але самае цікавае, што побач з гэтым месцам аказалася логава з двума маленькімі рысянятамі. Гэта значыць, самец сядзеў у гэтым логаве з дзецьмі, пакуль маці адсутнічала.
Доўгі час у навуцы лічылася, што рысі — адзіночныя жывёлы і што самец не ўдзельнічае ў гадаванні патомства. Але гэты выпадак — пацвярджэнне таго, што сацыяльныя паводзіны рысяў больш развітыя, чым прынята лічыць.
Каментары