Свет1818

Радаслаў Сікорскі назваў неадэкватнымі паводзіны Польшчы ў сітуацыі з ордэнам Белага Арла

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што рашэнне прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага пазбавіць прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ордэна Белага Арла было неадэкватнай рэакцыяй і прынізіла ўкраінскага лідара, піша «Еўрапейская праўда».

Радаслаў Сікорскі. Фота: AP Photo/Matthias Schrader

Паводле слоў Радаслава Сікорскага, Зяленскі мог выбраць іншую назву для падраздзялення Сіл спецыяльных аперацый, якому прысвоілі імя Герояў УПА. Міністр адзначыў, што, хоць УПА змагалася супраць савецкай улады, яе ўдзельнікі таксама здзяйснялі забойствы польскага насельніцтва, і варта было гэта ўлічваць.

Разам з тым кіраўнік польскай дыпламатыі лічыць, што адказ Варшавы быў празмерным.

«Наша рэакцыя таксама была неадэкватнай, бо прынізіла асабіста прэзідэнта Украіны», — сказаў ён.

На думку Сікорскага, замест пазбаўлення дзяржаўнай узнагароды можна было б прыняць іншае сімвалічнае рашэнне. У якасці прыкладу ён назваў магчымасць перайменавання аэрапорта ў памежным Жэшаве ў гонар ахвяр УПА.

Міністр таксама адзначыў, што сваім крокам прэзідэнт Польшчы Кароль Наўроцкі пазбавіў сябе магчымасці весці дыялог з кіраўніком Украіны, якая знаходзіцца ў стане вайны.

Пры гэтым Сікорскі падкрэсліў, што канчатковае рашэнне аб уступленні Украіны ў Еўрапейскі саюз будзе залежаць ад пазіцыі краін-членаў, у тым ліку ад подпісу прэзідэнта Польшчы пасля завяршэння перамоў.

Каментары18

  • Альгерд
    27.06.2026
    Предлагаю в Беларуси признать преступной организацией Армию Краева,за убийство православных белорусов подляшъя.
  • ДИН
    27.06.2026
    Сикорский решил окончательно похоронить свой рейтинг. Он и так летит вниз, теперь будет в районе нуля.
  • Бим
    27.06.2026
    ДИН, рейтинг Сикорского очень высок. Тебе, россиянин, не стравить белорусов и поляков. Остальным российским [Рэд. Выдалена] поясню. Вы нам не братья. А с нашими белорусако-польскими проблемами мы сами разберемся. Белорусы топились в крови, пущенной именно вами, россиянами. Не надо ехать к нам в Беларусь, плохо вам будет, больно. Квартиры конфискуем.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны13

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вусце Мухаўца перагарадзілі дамбамі. Яго рукавы вакол цытадэлі Брэсцкай крэпасці ператварыліся ў балота8

Маск падтрымаў Трампа: Украіне патрэбны новы лідар31

У Непале раптоўная паводка знесла да 40 дамоў і некалькі мастоў ВІДЭА

У гэта складана паверыць, але некаторыя аўто ў Беларусі каштуюць нашмат танней, чым у Еўропе. Як такое магчыма?35

У Саудаўскай Аравіі атакавалі аэрапорт: 12 загінулых, больш за 300 параненых5

Віталь Пінчук нарэшце дэбютаваў у НХЛ. І адразу набраў першы бал ВІДЭА2

У ЗША мужчына застрэліў восем чалавек, сярод якіх дзеці, і пакончыў з сабой4

Мода на 1990‑я вярнулася. Разам з ёй і джынсы Levi’s26

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны13

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць