Вайна1515

Расійскі вайсковец, які ваяваў ва Украіне, запісаў зварот да Пуціна і папярэдзіў пра мяцеж. Яго арыштавалі

«Калі ў бліжэйшы час я не прыеду ў Крэмль і не выступлю ў жывым эфіры побач з вамі, армія паверне сваю зброю супраць Крамля», — казаў Аляксандр Лунін у медалях.

Аляксандр Лунін. Скрыншот відэа яго звароту

Аляксандр Лунін — расійскі вайсковец, які ваяваў ва Украіне. 25 чэрвеня ён увесь у медалях запісаў відэазварот да Пуціна. Ён казаў пра катаванні ў расійскіх часцях і папярэдзіў Пуціна пра магчымы мяцеж.

«Калі ў бліжэйшы час я не прыеду ў Крэмль і не выступлю ў жывым эфіры побач з вамі, армія паверне сваю зброю супраць Крамля», — заявіў ён у звароце.

Як расказвае «Агенцтва», Лунін служыў у добраахвотніцкім батальёне імя Судаплатава спачатку стралком, а потым камандзірам. У снежні 2022 года ён прыехаў у Мелітопаль, а ў студзені 2023 года выйшаў на першую баявую задачу, пасля чаго яго падраздзяленне трапіла пад мінамётны абстрэл. Пазней ён быў кантужаны.

Лунін тлумачыў, як вырашыў запісаць зварот. 24 чэрвеня да яго ў вёсцы Лізінаўка Варонежскай вобласці пад’ехаў чорны пазадарожнік. У машыне былі трое: «Адзін — з Мінабароны, другі — з МУС. І трэці таксама з нейкай службы, але яна адносіцца да Мінабароны, як я зразумеў». Яны запатрабавалі запісаць відэа, сцвярджае Лунін.

Лунін кажа, што гэтыя людзі патлумачылі яму сваё патрабаванне сітуацыяй на фронце. «Ніхто не хоча крывапраліцця. Проста данясіце да прэзідэнта, што будзе поўны трэш у нас, калі далей так працягнецца. Таму што вельмі шмат людзей пасылаюць на задачы, якія наогул абсалютна невыканальныя. І людзі адтуль не вяртаюцца. І людзі ўжо не хочуць ісці, а за гэта іх караюць», — пераказаў ён размову.

У Луніна двое сыноў. Зараз ён не ваюе, таму што яго выгналі, паводле яго слоў, за невыкананне службовых абавязкаў у 2025 годзе.

Ролікі вайскоўца сабралі 15 мільёнаў і 5 мільёнаў праглядаў. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў у пятніцу, што ў Крамлі не паспелі азнаёміцца з відэа.

У ноч на 27 чэрвеня да Луніна прыйшлі. Правялі дома вобшук, а яго арыштавалі на 11 сутак (інфармацыя пра гэта з'явілася ў тэлеграм-канале, звязаным з Луніным).

Каментары15

  • Даволi
    27.06.2026
    моцна кантузiла
  • Ну, дык!
    27.06.2026
    Канешне ж трагедыя - не стварылі ўмоў, каб забіваць
  • Жвір
    27.06.2026
    Шкада, што такія думкі толькі ў кантужаных. Тут адно х дзьвух, або глузды зьвіхнуліся, або наадварот, сталі на месца. Ніхто дакладна ня ведае.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму4

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў5

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму4

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць