Грамадства77

З Ратамкі высяляюць нават коней адной з самых перспектыўных беларускіх спартовак

Людзям далі два працоўныя дні, каб забраць коней.

Алёна Садава. Фота: конныйспорт.бел

Уладальнікі коней, якія ўтрымліваліся ў Ратамцы, у пятніцу атрымалі ліст Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі і коннага спорту за подпісам генеральнага дырэктара Дзмітрыя Яўменчыка.

У лісце паведамляецца, што тэрмін аказання паслуг па ўтрыманні коней заканчваецца 1 ліпеня. Падкрэсліваецца, што існуе вельмі вялікі попыт на паслугі па ўтрыманні коней. Таму цяпер усе дамовы будуць заключацца па выніках аўкцыёну (конкурсу).

Ад уласнікаў патрабуюць забраць сваіх жывёл са стайняў да 1 ліпеня. Фактычна, на вырашэнне такога складанага пытання людзям пакінулі ўсяго два працоўныя дні.

Фота з сацсетак

Выканаць гэта немагчыма (прынамсі, законна), бо перад пераездам на новае месца, каню мусяць зрабіць шэраг аналізаў, а таксама адправіць на абавязковы каранцін.

Але ж адна з асноўных праблем у тым, што шмат каму з уласнікаў патрэбна не проста стайня, а менавіта спартыўная інфраструктура, бо коні ўдзельнічаюць у спаборніцтвах рознага ўзроўню і ім неабходны ўмовы для трэніровак.

У першую чаргу, пакутуюць спартоўцы, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтвах на ўласных канях.

«У мяне два спартыўныя коні ў цэнтры, яны ў спісачным складзе юніёрскай зборнай. Дачка — майстар спорту, выступае заўсёды за цэнтр і на сваіх прыватных, і на дзяржаўных конях. Якасна прадстаўляе сваю краіну на стартах, выйграе рэспубліканскія і міжнародныя спаборніцтвы. Усё жыццё звязана са спортам! Нам крытычна важная ратамская спартыўная інфраструктура! А атрымліваецца, што нашы намаганні і вынікі нікому не патрэбныя. Нас таксама выганяюць…» — падзялілася ў Threads сваім болем Вольга Садава.

Яе дачку, Алёну Садаву, дарэчы, называюць адной з самых перспектыўных спартовак. Летась на Еўразійскіх гульнях дзяўчына атрымала тры медалі (золата, срэбра і бронзу). Таксама яна паспяхова выступала на міжнародных турнірах.

Алёна Садава

І такі прыклад не адзіны.

Уладальнікі коней распавядаюць, што цяпер у Ратамцы за голы дзяннік трэба было аддаць 900 рублёў штомесяц, за корм і подсціл трэба было плаціць асобна.

Каментары7

  • Да уж
    28.06.2026
    Вот что значит директора в апреле поменяли
  • Рэтранслятар пагрозы
    28.06.2026
    Ачэрэдной крэпкі хазяйственік прыйшоў шыфер мяняць
  • Спадар
    28.06.2026
    Той выпадак ,калі тооолькі конікам і спачуваеш...

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць