Вайна1515

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

«Валгаград сустракае сезонную міграцыю фламінга з Украіны. Працяг будзе», — напісаў Дзяніс Штылерман, кіраўнік украінскай кампаніі, што вырабляе «Фламінга».

Кіраўнік украінскай кампаніі Fire Point Дзяніс Штылерман паведаміў, што Валгаград атакавалі крылатыя ракеты «Фламінга». Мясцовыя жыхары публікуюць кадры, на якіх відаць пападанні ракет у завод «Тытан-Барыкады».

Ударылі як мінімум пяццю ракетамі. Узніклі пажары.

Штылерман апублікаваў відэакадры, на якіх, як сцвярджаецца, відаць запуск пяці ракет. «Валгаград сустракае сезонную міграцыю фламінга з Украіны. Працяг будзе», — напісаў ён.

Мясцовыя жыхары паведамляюць пра выбухі ў горадзе, якія прагучалі каля чатырох гадзін раніцы па мясцовым часе. На адным з ролікаў відаць наўпрост, як ракета трапляе ў нейкі аб’ект і выбухае.

Мясцовыя ўлады пра ўдары не паведамлялі. Раней «Расавіяцыя» папярэджвала пра закрыццё аэрапорта Валгаграда.

Паводле даных Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны, прадпрыемства ў Валгаградзе ўваходзіць у дзяржаўную карпарацыю «Раскосмас» і з’яўляецца распрацоўшчыкам і вытворцам самаходнай пускавой устаноўкі АТРК «Іскандэр-М», аўтаномнай пускавой устаноўкі ракетнага комплексу «Таполя-1». Там могуць вырабляць і «Арэшнік», пра месцы вырабу якога пакуль вядома менш.

Гэта ўжо другі вядомы ўдар па расійскіх абаронных прадпрыемствах за апошнія некалькі дзён. 22 чэрвеня ўкраінскія ракеты ўдарылі па Варонежы, дзе быў пашкоджаны завод паўправадніковых прыбораў, загінулі пяць чалавек.

Каментары15

  • Вау!
    27.06.2026
    Прыемна чытаць добрыя навіны зранку
  • dog
    27.06.2026
    Белорусский слабовик, ай молодец, белорусская спецура звучит смешно, примерно как монгольский подводник.Куда овечкам против волков знаючих вкус крови.
  • Итог
    27.06.2026
    Белорусский слабовик, для НПЗ достаточно дронов, а при таких ракетах НПЗ будет восстановить потом очень долго

Цяпер чытаюць

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Усе навіны →
Усе навіны

Чыноўнікі адрэагавалі на дзікую гісторыю пра роды ў Мінску — парушэнняў яны не знайшлі1

Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі7

Яўген Булка перабраўся ў Польшчу. І расказаў, як у Ізраілі яго адправілі працаваць на абортах4

«Ехаць ужо ніхто не хацеў». Аўтобус пачаў дыміцца, але кіроўца хацеў ехаць далей

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7

Беларус злавіў на «мыш» гіганцкага шчупака4

Лукашэнка: Гэта фэйк, што мы саджаем у два разы болей палітвязняў, чым выпускаем19

«Я не магу перадаць, наколькі ўсе тут любяць дзяцей». Беларуска расказала, як нараджала ў Аргенціне1

Анджэй Пачобут вярнуўся з Беларусі ў Польшчу9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць