Свет

Колькасць ахвяр землятрусу ў Венесуэле перавысіла 1400 чалавек

У выніку двух моцных землятрусаў, якія адбыліся ў сераду ў Венесуэле, загінулі як мінімум 1430 чалавек, паведаміў старшыня Нацыянальнай асамблеі краіны Хорхе Радрыгес. 3 360 чалавек атрымалі раненні, піша Бі-бі-сі.

Фота: Ariana Cubillos / AP

Паводле ацэнак ААН, больш за 50 тысяч чалавек дагэтуль лічацца зніклымі без вестак.

Радрыгес назваў землятрусы «самай катастрафічнай падзеяй, якую перажыла Венесуэла за апошнія 123 гады». Паводле яго слоў, зараз у часовых прытулках знаходзяцца 3142 сем’і.

Ён удакладніў, што пасля двух землятрусаў у сераду адбылося 430 паўторных падземных штуршкоў.

Радрыгес заклікаў людзей заставацца дома і пазбягаць паездак у штат Ла-Гуайра — найбольш пацярпелы рэгіён, які, паводле яго слоў, перажыў «велізарныя разбурэнні».

Паводле паведамленняў медыкаў, бальніцы працуюць на мяжы сваіх магчымасцяў.

Дактары расказалі Бі-бі-сі, што яшчэ да землятрусу сістэма аховы здароўя Венесуэлы адчувала востры дэфіцыт лекаў і медыцынскіх матэрыялаў.

У пятніцу в.а. прэзідэнта краіны Дэльсі Радрыгес распарадзілася перадаць кантроль над штатам Ла-Гуайра пад кіраванне вайскоўцаў для каардынацыі выратавальных работ.

ААН паведаміла, што да пошукава-выратавальнай аперацыі ўжо прыцягнутыя больш за тысячу міжнародных спецыялістаў, у тым ліку атрады кінолагаў з пошукавымі сабакамі.

Заступнік генеральнага сакратара ААН па гуманітарных пытаннях і каардынатар надзвычайнай дапамогі Том Флетчэр сказаў у радыёэфіры Бі-бі-сі: «Я хачу, каб людзі ў Венесуэле ведалі: дапамога ўжо ў дарозе».

Каментары

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць