Залежыць ад таго, які сабака і які пляж.

У Беларусі па законе знаходзіцца на афіцыйных пляжах з хатнімі жывёламі не дазваляецца. Выключэнне — шчанюкі ва ўзросце да трох месяцаў і сабакі дэкаратыўных парод (ростам да 25 см у карку), пры гэтым яны ўвесь час павінны быць на павадку і знаходзіцца побач з гаспадаром.
«Абмежаванні абумоўлены тым, што жывёлы могуць стаць крыніцай інфекцыйных захворванняў, выклікаць алергічны прыступ, праявіць агрэсію», — тлумачыць старшыня раённай Ушацкай арганізацыі АСВОД Мая Пацэйка.
Згодна з законам «Аб адказным абыходжанні з жывёламі», сабак нельга пускаць купацца паблізу месцаў масавага адпачынку.
Калі месца адпачынку на беразе возера ці ракі неарганізаванае, прывесці з сабой сабаку не забаронена.
Каментары