«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне
Відэа з’явілася напярэдадні візіту Лукашэнкі ў Расію. Аднак і відэа не выклікае даверу, і голас Рыжанкова, выглядае, падроблены.

Расійскі каляпалітычны тэлеграм-канал «ЕЖ», які звязваюць з Крамлём, напярэдадні візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Расію апублікаваў відэа з нібыта перахопленай размовай міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова.
На запісе чалавек абмяркоўвае з падначаленым магчымую здзелку з амерыканскімі інвестарамі. На чорна-белым відэа нізкай якасці нейкі мужчына сядзіць на заднім сядзенні аўтамабіля і размаўляе па мабільным тэлефоне. Пры гэтым гук і відэашэраг не супадаюць.
Па словах мужчыны на аўдыя, здзелку з амерыканскім інвестарам асабіста кантралюе «Першы» — намёк на Аляксандра Лукашэнку. Гэта здзелка нібыта павінна «адчыніць дзверы» для Беларусі, а яе кошт «не мае ніякага значэння», бо ўсе выдаткі нібыта плануецца «кампенсаваць за кошт суседзяў». Гэта яўна намёк на магчымы продаж амерыканскім інвестарам у рамках «вялікай здзелкі» з Дональдам Трампам Нежынскага горна-ўзбагачальнага камбіната калійных соляў.
Ніякага пацвярджэння сапраўднасці запісу або выкладзеных у ім сцвярджэнняў няма. Прычым голас гучыць непадобна да голасу міністра Рыжанкова, для маўлення якога ўласіцівыя характэрныя беларускія «сь» і «а». Таму гэтую інфармацыю варта ўспрымаць вельмі асцярожна, паколькі яна можа быць элементам спланаванай інфармацыйнай аперацыі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
[Зрэдагавана]