Грамадства88

Лукашэнка расказаў, што амерыканцы думаюць над купляй Нежынскага рудніка калійных соляў

«Але тры мільярды — гэта мінімум».

Фота: peri.by

Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам пра магчымую здзелку па продажы беларускага рудніка амерыканцам, піша БелТА.

Лукашэнка расказаў, як ідзе падрыхтоўка «вялікай здзелкі» з ЗША. Ён упершыню выказаўся на гэтую тэму падчас апошняга Усебеларускага народнага сходу. Тады Аляксандр Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў амерыканцам купіць руднік за 3 млрд даляраў. У гэтай сувязі журналісты пацікавіліся, як ідуць справы з патэнцыйнай здзелкай.

«Думаюць (амерыканцы). Але тры мільярды — гэта мінімум. А ўрад палічыць запасы, яшчэ нешта… Гэта будзе даражэй», — сказаў ён.

Пры гэтым ён адзначыў, што для ЗША вялікае значэнне мае пытанне кошту: «Яны багатыя, але плаціць вялікія або нармальныя грошы не хочуць. Усе хочуць за бясплатна».

Размова вядзецца пра Нежынскі горна-ўзбагачальны руднік у Любанскім раёне — другое прадпрыемства ў Беларусі па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў з магутнасцю да 2 млн тон хларыду калію ў год.

Каментары8

  • Ок
    20.03.2026
    Яшчэ не ўсю краіну распрадаў і аддаў за бясцэнак?
  • ?
    20.03.2026
    А ён мае права прадаваць народныя іскапаемыя?
  • трэба па Наваполацкі нафтаперапрацоўчаму заводу і Венесуэльскай нафце дамаўляцца!
    20.03.2026
    вялікі крок наперад, алеж трэба па Наваполацкі нафтаперапрацоўчаму заводу (ААТ «Нафтан») і Венесуэльскай нафце дамаўляцца!!

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць