Грамадства5050

Юрый Дракахруст скончыў працу на «Радыё Свабода»

Ён прысвяціў «Радыё Свабода» больш за 35 гадоў.

Фота: yury.drakakhrust / Facebook

Вядомы беларускі палітолаг і журналіст Юрый Дракахруст абвясціў пра заканчэнне свайго кантракту з «Радыё Свабода». Ён паведаміў, што сёння — яго апошні працоўны дзень у штаце выдання.

65‑гадовы Юрый Дракахруст працаваў у пражскім офісе «Свабоды» з красавіка 2000 года, аднак яго супрацоўніцтва з амерыканскай карпарацыяй пачалося яшчэ раней — у сакавіку 1991 года ў якасці фрылансера ў Мінску.

Журналіст падзякаваў калегам за супрацу, а таксама выказаў удзячнасць за магчымасць самарэалізацыі.

«Шкада сыходзіць. Але так складваецца жыццё. І яно працягваецца. Як пісаў класік, «так ці гэтак — неяк будзе», — напісаў ён.

Юрый Дракахруст быў аўтарам шматлікіх папулярных перадач і дыскусій на «Радыё Свабода», вёў аналітычную праграму «Пражскі акцэнт».

У 2024 годзе быў завочна асуджаны ў Беларусі да 10 гадоў пазбаўлення волі па сфабрыкаванай, палітычна матываванай справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай».

Каментары50

  • Віталь
    28.06.2026
    Харошая работа была, сінекурная. Безканкурэнтнае серадовішча для СМІ - можна не напружвацца.
  • Чытака
    28.06.2026
    Gwyneth, - "не здоляўшы за столькі год нават ня серадняка вывучыць беларускую мову":
    "расследваннікаў",
    "падіусоўваюць",
    "не здоляўшы",
    "ня серадняка",
    "задаць ў лоп".
    Ды і з сінтаксісам у вас справы швах. У рэшце-рэшт, хто такі загадкавы "мантуна"?
  • Кен
    28.06.2026
    Gwyneth, але мова ў яго абышто… пэўна ў штодзённым жыцьці карыстаецца “руцкаі”. Слухаў і хаўсёды рэзалі слых “руцкія” канчаткі ў словах, “ф” замест “у”…
    Няўжо за 35 гадоў нямажна было засвоіць добрую беларускую мову?…

Цяпер чытаюць

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу6

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Усе навіны →
Усе навіны

Лідару каталонскіх незалежнікаў дазволілі вярнуцца ў краіну3

«Белтэлекам» з 1 лістапада павышае тарыфы

Забаранілі ўвозіць у Беларусь шмат тавараў з Латвіі6

У выніку ўдару УСУ па дата-цэнтры «Яндэкса» ва Уладзіміры пацярпелі пяць з васьмі яго памяшканняў1

Ілан Маск паабяцаў раздаць акцыі SpaceX амерыканскім дзецям9

У Польшчы затрымалі 11 беларускіх каратыстаў11

Вялікі знос дабраўся да Кальварыйскай. Хутка пачнуць прыбіраць хаты каля «Кароны»3

Вядомая супермадэль выйшла на подыум праз шэсць тыдняў пасля родаў. У сацсетках толькі і размоў пра яе фігуру14

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу6

На будынку Ліцэя БДУ павесілі банэр з забітым кадэбістам Нірванай, а вучняў адвезлі на яго магілу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць