Вайна55

Палонны жыхар Бабруйска расказаў, як пасля п'янкі са знаёмымі ў саўне паехаў ваяваць за Расію за кампанію з імі

Сяргей Тарас працаваў на будоўлях, таксама быў кухарам. Пасля сумеснай п'янкі ў кампаніі былога вагнераўца ён падпісаў кантракт з Міністэрствам абароны Расіі. Цяпер мужчына знаходзіцца ва ўкраінскім палоне і спадзяецца на абмен.

Сяргей Тарас. Скрын відэа: osbbelpol / youtube

Сваёй гісторыяй Сяргей Тарас падзяліўся з Аляксандрам Кабанавым у спецыяльным выпуску ютуб-канала BelPol.

Паводле слоў Сяргея, апошнія гады ён ездзіў на заробкі ў Смаленск. Пры гэтым адзначае, што раней вучыўся ў Кіеве. У маладосці быў асуджаны за крадзеж. Свой узрост мужчына не называе, але кажа, што ў яго ёсць малодшы брат, якому 50 гадоў. Дома яго таксама чакае маці, якая да выхаду гэтага відэа ведала толькі, што сын прапаў без вестак.

Як згадвае Сяргей, у 2024 годзе ён сустрэў у саўне знаёмых.

«Адзін беларус быў, адзін былы вагнеравец. Мы там выпівалі, і мяне запрасілі. (…) Умовы не памятаю. П'яны быў. (…) Кажа: паехалі з намі. Яны ў адпачынку былі. Ехалі назад у часць», — распавядае Тарас.

Пасля гэтай п'янай размовы мужчына разам са знаёмымі паехаў у вайсковую часць у Смаленскай вобласці, дзе падпісаў кантракт з Міністэрствам абароны Расіі. Паводле яго слоў, пазней ён атрымаў каля 4 мільёнаў расійскіх рублёў (па цяперашнім курсе каля $55 тысяч) выплат, якія засталіся на банкаўскай картцы. Цяпер ён не мае да гэтых грошай доступу.

На пытанне пра матывацыю мужчына адказвае:

«Я нарадзіўся ў Савецкім Саюзе. Я лічу, што ў нас як бы адна краіна».

Тарас сцвярджае, што першапачаткова не разумеў, што давядзецца забіваць украінцаў, але, трапіўшы на перадавую, зразумеў, «што тут трэба ваяваць».

Пасля падпісання кантракта Сяргей два тыдні праходзіў ваенную падрыхтоўку як стралок у вучэбнай часці на Смаленшчыне, а затым яшчэ два тыдні — у Луганскай вобласці.

«Нас набіралі ў штурмавыя роты», — кажа ён.

Паводле слоў наёмніка, актыўнага ўдзелу ў баявых дзеяннях ён не прымаў.

«Я быў у закрэпах. У нас кантакту прамога [з праціўнікам] не было. Мы ахоўвалі».

Адным з самых страшных момантаў вайны Сяргей называе налёты цяжкіх беспілотнікаў, якія салдаты называлі «Баба Яга». Гэты дроны скідваюць 82‑міліметровыя мінамётныя міны.

«Калі ў яме сядзіш, у цябе нічога няма. І проста на цябе практычна скідваюць», — кажа Тарас і сцвярджае, што бачыў вялікія страты сярод вайскоўцаў, з якімі служыў.

Яго ўдзел у вайне скончыўся палонам, аднак пра абставіны, пры якіх ён трапіў да ўкраінцаў, мужчына не расказвае.

Знаходзячыся ва ўкраінскім палоне, Сяргей Тарас спадзяецца, што яго абмяняюць.

На пытанне, ці патрэбны Беларусі такія людзі, як ён, Сяргей заўважае: «Ну не ведаю. «Вагнер» жа прысутнічае ў Беларусі».

Суайчыннікам, якія могуць разглядаць магчымасць удзелу ў вайне, ён раіць:

«Няхай падумаюць, перш чым нешта рабіць. Не на п'яную галаву, а на цвярозую. Вайна — гэта смерць. Чалавек няхай рэальна думае, што ён не проста так ідзе туды, а ідзе паміраць».

Каментары5

  • партызан
    25.06.2026
    БелПол працуе. Лепшыя!
  • Груз 200
    25.06.2026
    По приколу
  • %
    25.06.2026
    Шмат хто нарадзіўся ў СССР, я вось напрыклад, і ладную частку жыцьця там пражыў. Але ж дэбілам не стаў, і процьма іншых таксама не прыдурэлі. А вось вы, п'янтосы савецкія і тады такімі былі, і зараз пагатоў

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства70

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць