Кіно44

«Вельмі страшнага кіно 6» не будзе — сусветны хіт усё-ткі знялі з беларускага пракату. Чаму?

Папулярную чорную камедыю «Вельмі страшнае кіно 6» чакалі ў Беларусі яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня, але нечакана сеансы пачалі пераносіць, а потым і прыбіраць з раскладаў. Як стала вядома, фільм канчаткова знялі з пракату.

Кадр з фільма

«Вельмі страшнае кіно 6» — чарговая частка буйной камедыйнай франшызы. У яе фільмах сумяшчаюць пародыі на хорары і сатыру на буйныя падзеі і папулярныя мемы.

Новы фільм выйшаў у сусветны пракат 5 чэрвеня і сабраў прыстойную касу — больш за 200 мільёнаў даляраў пры выдатках у 30 мільёнаў. Дастаткова, каб лічыць яго касавым хітом.

У Беларусі чакалі фільм тыдзень таму, але раптам кінатэатры пачалі пераносіць сеансы і вяртаць грошы за квіткі. Тады стала вядома, што Міністэрства культуры чамусьці не дадае фільм у рэестр дазволенага кіно, таму і пра пракат гаворкі не ішло. 22 чэрвеня, аднак, некаторыя кінатэатры ўсё ж пачалі прадаваць квіткі на стужку, і гледзячы па каментарах у сеціве, некаторыя беларусы нават паспелі паглядзець фільм у кіно.

Фота: Entertainment Weekly

Але ж цяпер квіткі на «Вельмі страшнае кіно 6» ужо не набыць. Як стала вядома «Нашай Ніве», фільм знялі з пракату па ўсёй краіне.

Верагодна, прычына гэтага — тое, што фільм закранае ЛГБТ-тэматыку. Напрыклад, там ёсць трансгендарны персанаж, які змяніў пол, а таксама персанаж-гомасэксуаліст. У версіі, якая ненадоўга трапіла ў беларускія кінатэатры, частку жартаў, звязаных з гэтай тэматыкай, зацэнзуравалі.

З пачатку 2026 года ў Беларусі набылі моц папраўкі ў закон «Аб правах дзіцяці», якія забаранілі «прапаганду гомасэксуальных адносін, змены полу і бяздзетнасці».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Filipp
    25.06.2026
    "«Вельмі страшнага кіно 6» не будзе — сусветны хіт усё-ткі знялі з беларускага пракату. Чаму?"©
    Тамушта ў нас апошнім часам, і так "Вельмі страшна").
  • Сиквел
    25.06.2026
    Это кино лежит в интернете. Но после первых частей оно деградировало. Смотреть там нечего.
  • Внимание! спойлер!
    25.06.2026
    Там есть только один отличный момент. Это когда в конце родители - мегазвёзды состоявшиеся в жизни люди связывают своих родных детей - потенциальных мегазвёзд, обливают керасином и поджигают вместе с домом, решая таким образом извечный вопрос отцов и детей и в частности вопрос с Зэт - поколением неумех. И эти родители - мегазвёзды уходят в даль на фоне горящего дома и криков ужаса неразумных потомков, и при этом все с голой попой.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць