Грамадства5757

Канапацкая асмялела: выгаворвае Лукашэнку за нерашучасць, заклікае абвесціць ваеннае становішча і правесці мабілізацыю

«Спачатку скамечана-баязлівыя выбачэнні незразумела перад кім, незразумела за што, потым паўтара сутак марынаду тэмы дрона па аўтобусе з нашымі дзецьмі, а цяпер маўчанка па рэтранслятарах (пагасілі/не пагасілі?» — паставіла яна Лукашэнку да пазорнага слупа.

Фота з інстаграма Ганны Канапацкай

Двухразовая спарынг-партнёрка Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах Ганна Канапацкая (цяпер па пашпарце Трухановіч) рэзка выказалася ў сацыяльных сетках наконт сітуацыі ў Беларусі і ў рэгіёне. Яна ні разу не назвала Лукашэнку па імені, але прысвяціла яму некалькі тэзісаў на мяжы дазволенага.

Канапацкая заявіла, што для Лукашэнкі 2030 электаральны год — «мяжа асцярожных мараў», і што «ўжо зараз адчуваецца штосьці не тое і неяк усё не зусім туды».

«Спачатку скамечана-баязлівыя выбачэнні незразумела перад кім, незразумела за што, потым паўтара сутак марынаду тэмы дрона па аўтобусе з нашымі дзецьмі, а цяпер маўчанка па рэтранслятарах (пагасілі/не пагасілі?). Уяўляю, якія прыніжэнні праліліся ў закрытцы. І надоўга паляцець у невядомым кірунку праз Маскву (ці мэтава — у Маскву)», — абурылася Канапацкая паводзінамі Лукашэнкі ў апошнія дні.

Яна заклікала «не займацца глупствам, з галавой у пяску і тырчачым на ўсю Усходнюю Еўропу ўкормленым страўсіным філеем», а «абвясціць частковае ваеннае становішча і адкрытую агульную мабілізацыю».

«Для пачатку ў дапамогу нашай 60‑тысячнай арміі прызваць 300 тысяч наяўнага мабілізацыйнага рэзерву ваеннаабавязаных, а пасля дадаць да іх яшчэ столькі ж, другім этапам, у тэрытарыяльную абарону ваеннапрыдатных, давёўшы колькасць «штыкоў у абароне» да 7—8% насельніцтва», — падлічыла Канапацкая.

«Дэфіцыт жалеза ў яйцах «старэйшага» сялянскае грамадства выяўляе і фіксуе вельмі хутка», — зноў намякнула яна на Лукашэнку і запэўніла што мабілізацыя пры экзістэнцыйнай пагрозе для народа і дзяржавы, зразумелая ўсім, спіша ўсё, як у часы Сталіна.

Каментары57

  • Віленчук
    25.06.2026
    Яе сын пойдзе першым?
  • Lol
    25.06.2026
    Я так бачу, даўно не праводзілі прафілактычную размову))))
  • ГУБАЗІК. Дзверы, Выбачэнні.
    25.06.2026
    .

Цяпер чытаюць

У Варшаве развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак32

Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША3

У Мінску п'яная школьніца пашкодзіла ўваходныя дзверы ў будынак4

У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму9

Расія ўдарыла па ратавальніках, якія працавалі на месцы ўдару па гандлёвым цэнтры ў Крывым Розе. Лік пацярпелых перавысіў сотню8

Мінская кавярня на Свярдлова здзівіла гараджан незвычайным дэкорам ФОТАФАКТ4

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

Мікола Статкевіч: Палітычны прагноз — не прысуд. Але ён дазваляе падрыхтавацца да скарыстання дадзенага шанцу4

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ21

У Варшаве развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць