Меркаванні195195

«Тое, што яны робяць, гэта і адпавядае інтарэсам». Пазняк пахваліў Лукашэнку ў сітуацыі з ультыматумам Зяленскага

Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк заявіў у каментары тэлеканалу «Белсат», што пагрозы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага самастойна прыбраць рэтранслятары каля мяжы з Беларуссю памылковыя, а ўлады ў Мінску слушна робяць, што ніяк на гэта не рэагуюць.

img
Зянон Пазняк у рэдакцыі «Белсата». 24 чэрвеня 2026 года. Скрыншот: «Белсат»

Зянон Пазняк упэўнены, што Масква, якая намагаецца ўцягнуць Беларусь у вайну, можа выкарыстаць пагрозы Уладзіміра Зяленскага на сваю карысць:

«Гэта дастаткова сур'ёзна, бо фактычна гэтая заява, вельмі неабдуманая, памылковая, дае магчымасць расейцам выкарыстаць гэта. І, напэўна, пра гэта будуць гаварыць, як скарыстаць гэтую заяву: альбо пачакаць, пакуль украінцы дойдуць да розуму і самі зробяць нешта, хаця я сумняваюся, там людзі разумныя, не думаю, што так будзе; альбо будзе абмяркоўвацца пытанне, што павінна зрабіць Расея, якая правакацыя павінна ісці. Лукашэнка павінен гэта ведаць, агульная палітыка цяпер у іх».

Пазняк таксама сказаў, што не звяртаць увагі на пагрозы з Кіева — самае слушнае, што можна зрабіць. Гэта адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі, лічыць палітык:

«Тое, што яны робяць, гэта і адпавядае інтарэсам: яны проста не звяртаюць на гэта ўвагі. Я думаю, яны цудоўна разумеюць, што гэта такое, і паўтараю: яны ў Маскве абмяркоўваюць, як выкарыстаць гэтую памылку, памылку Зяленскага».

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што, па інфармацыі ўкраінскіх вайскоўцаў і разведчыкаў, рэтранслятары ў Беларусі, якія дапамагалі расійскім дронам атакаваць Украіну, перасталі працаваць з 22 чэрвеня. 

Каментары195

  • 123
    24.06.2026
    А рэтранслятары ўжо не працуюць.
    Зянон не ведаў.
    А калі б ведаў, то адказ быў бы іншы)
  • прыгожа разьвялі гульню на траіх, і імперыя ў лузарах
    24.06.2026
    Цалкам згодны з самым вядомым беларускім патрыётам З. Пазьняком: прыгожа разьвялі гульню на траіх, і імперыя ў лузарах.)) Дадам: спадар Зяленскі, зрабіце крок наперад для нас, усіх беларусаў — трэба ўжо сёння спыніць крымінальную аблогу Беларусі.”
  • ТУТ БУДЗЕ 150+ каментароў
    24.06.2026
    Axe, "Неверагодныя" з газпрома казалі - "мы будзім вырашаць а не старая апазіцыя", lol, I дзе вы усе сёння з вашай любоўю да цояў, пушкіна, ахлабысціна? І дзе Мы нацыяналісты, таму ТУТ БУДЗЕ 150+ каментароў, гарантую , а ў вашых Неверагодныя" 0-10

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі13

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела6

Зяленскі сустрэўся з Уіткафам і Кушнерам. Абстаноўка была далёка не раскошнай4

Кастрацыя падаўжае жыццё — навукоўцы гэта пацвердзілі14

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі13

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць