Грамадства55

Севярынец пра ўльтыматум Зяленскага: За пару дзён можам апынуцца ў сітуацыі, якую яшчэ нядаўна лічылі малаймавернай

«Але незалежна ад таго, які сцэнар нас чакае — лепшы, горшы ці нейкі прамежкавы, — сёння беларусам патрэбныя дзве рэчы».

Палітык і былы палітвязень Павел Севярынец выказаўся пра ўльтыматум прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага да Лукашэнкі. 

«Мы чытаем, што Лукашэнка збіраецца ў далёкую замежную паездку і запэўнівае, што хвалявацца няма пра што. Але я бачу чалавека, які перад магчымай небяспекай нібыта ўжо рыхтуецца да нейкага іншага сцэнару», — казаў ён падчас прэзентацыі сваёй кнігі. 

«І вельмі можа быць, што літаральна праз некалькі дзён мы апынёмся ў сітуацыі, пра якую яшчэ нядаўна думалі як пра малаверагодную. Гэта можа быць вайна. Гэта можа быць калапс рэжыму. Гэта можа быць спроба яшчэ больш глыбокага паглынання Беларусі Расіяй. Сёння ніводны з гэтых сцэнароў ужо не выглядае немагчымым. У найлепшым выпадку нам давядзецца рыхтавацца да таго, каб будаваць сапраўды незалежную Беларусь. У найгоршым — беларусам унутры краіны, магчыма, давядзецца сутыкнуцца з тым, што ўжо перажылі ўкраінцы: з вайной, антырасейскім супрацівам і барацьбой за сваю зямлю.

Але незалежна ад таго, які сцэнар нас чакае — лепшы, горшы ці нейкі прамежкавы, — сёння беларусам патрэбныя дзве рэчы. Па-першае, малітва і ўнутраная стойкасць. Па-другое, гатоўнасць да вялікіх выпрабаванняў і вялікай адказнасці. Бо гісторыя можа пастукаць у дзверы значна раней, чым мы чакаем.

І калі нас чакае вайна, і калі раптам прыйдзе свабода — а гісторыя ведае нямала прыкладаў, калі, здавалася б, непахісныя рэжымы кшталту пуцінскага ці лукашэнкаўскага абвальваліся літаральна за лічаныя гадзіны, — нам усё адно давядзецца ўзяць на сябе вялікую адказнасць. Прычым мы, беларусы за мяжой, можам зрабіць сёння значна больш, чым часта самі сабе ўяўляем. Тут, у Літве і ў іншых краінах, мы маем больш магчымасцяў для арганізацыі, для падтрымкі адно аднаго, для працы на будучыню Беларусі. І таму адказнасць на нас кладзецца асаблівая. Таму, дарагія сябры, нам цяпер патрэбна больш згуртаванасці і больш адзінства», — кажа Павел.

19 чэрвеня Уладзімір Зяленскі выставіў ультыматум Аляксандру Лукашэнку — цягам тыдня дэмантаваць у Гомельскай і Брэсцкай абласцях абсталяванне на мачтах сувязі, якое дазваляе расійскай арміі кіраваць дронамі-камікадзэ ўглыб украінскай тэрыторыі. У выпадку адмовы ўкраінскі прэзідэнт, што Украіна знішчыць гэтыя рэтранслятары самастойна.

Лукашэнка адрэагаваў на гэта 23 чэрвеня — заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму і абвясціў, што едзе на доўгі час за мяжу.

Каментары5

  • Filipp
    24.06.2026
    "У найлепшым выпадку нам давядзецца рыхтавацца да таго, каб будаваць сапраўды незалежную Беларусь."©
    Што гэта за варыянт, у якім выпадку такое становіцца магчымым?
  • 453543
    24.06.2026
    ... заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму і абвясціў, што едзе на доўгі час за мяжу.
    Вось і не меркаваў я, што і мне, разам з усёй краінай, прыйдзецца ўдзельнічаць у фільме Брыльянтавая рука. Памятаеце, як Лёлік, звяртаючыся да свайго саўдзельніка прамаўляе знакамітую фразу: "Спокойно, Козлодоев! Сядем усе! ... Я устретил вас и усё былое..."
  • 333222333
    24.06.2026
    453543, фу, советские фильмы! Это же пропаганда коммунизма, сейчас в моде герои УПА.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску бабры перайшлі ў атаку на дрэвы8

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць