Навука і тэхналогіі33

Дзяўчына выйграла суд па справе аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google хочуць аштрафаваць за тое, як пабудаваныя іх платформы

У ЗША адбыўся гучны судовы працэс, дзе сацсеткі паспрабавалі прыцягнуць да адказнасці не за кантэнт, а за сам дызайн платформаў. І прысяжныя ўсталі на бок карыстальніка, піша TechCrunch. Дэталі пераказвае devby.io.

Суд у Лос-Анджэлесе прызнаў Meta і Google вінаватымі ў халатнасці па справе аб шкодзе сацсетак для псіхічнага здароўя падлетка.

Пазоўнікам выступала дзяўчына па імені Кэйлі, якой зараз 20 гадоў. Яна сцвярджала, што ў падлеткавым узросце ў яе з'явілася залежнасць ад Instagram і YouTube, што прывяло да трывожнасці, дэпрэсіі і расстройства, звязанага з успрыманнем свайго цела.

Прысяжныя вырашылі, што кампаніі нясуць адказнасць — не за канкрэтныя пасты, а за тое, як уладкаваныя іх платформы. У судзе абмяркоўвалі, напрыклад, бясконцую стужку і іншыя механікі, якія прымушаюць карыстальнікаў праводзіць у дадатках больш часу. Суд абавязаў кампаніі выплаціць каля $6 млн: прыкладна $4,2 млн павінна заплаціць Meta і $1,8 млн — Google.

Юрысты спрабавалі даказаць, што кампаніі ведалі пра рызыкі для падлеткаў. У судзе паказвалі ўнутраныя дакументы, згодна з якімі кампаніі вывучалі, наколькі іх сэрвісы могуць выклікаць залежнасць у маладых карыстальнікаў, і пры гэтым працягвалі ўкараняць рашэнні, якія павышаюць уцягнутасць. Кіраўнікі кампаній, уключаючы кіраўніка Meta Марка Цукерберга, давалі паказанні і абаранялі рашэнні кампаніі — напрыклад, адмену часовай забароны на б'юці-фільтры, якія ўнутры кампаніі лічылі патэнцыйна шкоднымі для дзяўчынак-падлеткаў.

Гэтая справа лічыцца паказальнай — свайго роду тэставым працэсам для тысяч аналагічных іскаў, якія зараз разглядаюцца ў судах Каліфорніі. У апошнія гады ў ЗША расце ціск на тэхнакампаніі з-за ўплыву сацсетак на дзяцей і падлеткаў. Заканадаўства не паспевае за тэхналогіямі, таму барацьба ўсё часцей пераносіцца ў суды.

Кампаніі з рашэннем не згодныя і будуць падаваць апеляцыі. Але сам вердыкт ужо можа мець наступствы для ўсёй індустрыі: калі суды пачнуць прызнаваць, што шкоду можа прычыняць пабудова платформаў, а не толькі кантэнт, сацсеткам, магчыма, прыйдзецца мяняць алгарытмы, інтэрфейсы і механікі ўцягвання, нават калі гэта запаволіць іх бізнэс.

Каментары3

  • бред
    30.03.2026
    то есть теперь по прецеденту можно засудить любого производителя,продукт которого мне сильно нравится и я не могу остановиться, потребляя его? Например, не могу прекратить есть шоколадки Lindt, производитель специально делает, чтобы было вкусно и создать зависимость. Пусть платит мне 6 миллионов.

    Что в итоге, будут делать продукты как можно хуже, чтобы никому не нравились и не вызывали зависимости?
  • Менавіта так
    30.03.2026
    бред, залежнасць гэта не "мне падабаецца", а "мне абрыдла але я ўсё адно не магу спыніцца".
    Дызайн які стымулюе бясконцае спажыванне павінен быць opt-in а не by default, з усімі папярэджаннямі. Таксама ў стужцы як на пачцы цыгарэт павінны з'яўляцца перыядычныя шок-малюнкі аб шкодзе злоўжывання для псіхічнага здароўя
  • Т
    30.03.2026
    Зусім ляснуліся ўжо ў гэтай Комміформіі.

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка5

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Пастпрад Беларусі ў ААН сустрэнецца з Коўлам і перадасць яму пасланне ад Лукашэнкі21

Расійскую рэкламшчыцу з Мсціслава асудзілі за палітыку1

Вінаградаў зрабіў нарды з хлеба і падарыў Сцяпану Пуцілу2

Лукашэнка: ЗША выдатна разумеюць, што мы можам, а што не2

Сенсацыя ў свеце тэнісу: Сабаленка згуляе ў пары з Джокавічам на US Open5

Беларускі комік Максім Заяц ажаніўся з вядомай расійскай вядучай. На вяселлі яны выйшлі пад «Завіруху»5

Літоўскі блогер паскардзіўся, што «Наша Ніва» няправільна пераказала яго дыялог са Спарышам. Камісія па этыцы стала на бок «НН»16

Пункт «Кузніца» на польска-беларускай мяжы падключылі да новай хуткаснай дарогі7

Раскрытыя падрабязнасці забойства ва Ушачах нованароджанага дзіцяці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка5

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць