Грамадства7070

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Блогер сачыў за абсурдным шоу праз камеру відэаназірання.

Блогер Сяргей Бяспалаў вырашыў разыграць мінскую міліцыю. З дапамогай штучнага інтэлекту ён стварыў відэа — нібыта ў арцы дома на Старажоўскай стаяць чатыры чалавекі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Гэта відэа ён адправіў у чат-бот міліцыі і стаў сачыць па агульнадаступнай камеры назірання — што будуць рабіць сілавікі?

На месца «злачынства» адразу ж адправіліся ажно тры міліцэйскія машыны з мігалкамі — і з сілавікамі з аўтаматамі. Зразумела, што нікога яны не знайшлі. Таму аператар удакладніў у Бяспалава, дзе шукаць дэманстрантаў.

«Пайшлі па Старажоўскай у бок гасцініцы «Беларусь. Сцягі схавалі. Адзін стаіць яшчэ ў арцы і кагосьці чакае. Пафоткаліся і схавалі», — падказаў ён.

Міліцыя пайшла шукаць далей.

Каментары70

  • Filipp
    28.03.2026
    Добры жарт)
  • Беспалаў:менская міліцыя=1:0
    28.03.2026
    Так купіцца на дзіцячую разводку могуць тролькі з двуммя ізвілінамі. Перш чым накіраваць нарад удакаладні сам па сістэме РСМГБ, а потым накіровывай. Дзяжурнаму неўд
  • Не галасі
    28.03.2026
    Mp, скажыце яшчэ, што Антон Матолька вінаваты, што пахапалі за Гаюн. Вінаваты рэжым!

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

Польшча перакідвае на мяжу з Украінай войскі, танкі і сістэмы Patriot5

McDonald’s вінавацяць у тым, што ён з дапамогаю ШІ трымае высокія цэны для тысяч рэстаранаў1

ЗША выключылі з санкцыйнага спісу памерлага беларускага міністра

Залішняе будаўніцтва: ці можа любоў беларусаў інвеставаць грошы ў кватэры прывесці да крызісу на рынку нерухомасці?21

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам8

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны3

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць