Грамадства66

У Драздах прадаюць дом, які пабудаваў былы прэм'ер Навіцкі на льготны крэдыт

У Мінску ў мікрараёне Дразды выставілі на продаж катэдж за 4,5 мільёна даляраў. Дом размешчаны на вуліцы Рачной, дзе жывуць топ-чыноўнікі і іншыя людзі, набліжаныя да ўладаў. Выстаўлены на продаж катэдж пабудаваў былы прэм'ер-міністр Беларусі Генадзь Навіцкі, заўважыла «Люстэрка». Гэта, дарэчы, адзіны дом у Драздах, у якім адкрылі бізнэс. У катэджы экс-прэм'ера была прыбудова з элітным салонам прыгажосці «ЭтуальSpa».

«Комплекс прэміум-класа ў Драздах на вялікім участку ў прыватнай уласнасці. Сучаснае жыллё з 2 майстар-спальнямі, 5 пакоямі, 4 гардэробнымі, прасторнай кухняй, 4 санвузламі і гасцёўняй-сталовай-кухняй з панарамнымі вокнамі. Шале 80 кв. м, з тэрасай і камінам. Бізнэс-прастора — з ресепшэнам, 8 кабінетамі, зонай каля басейна і паркоўкай на 8 аўто», — паведамляецца ў аб'яве аб продажы.

У падрабязным апісанні дом прэзентуецца як сучасны аб’ект на вялікім прыватным участку з закрытай тэрыторыяй, ландшафтным дызайнам, «разумным» аўтапалівам і асвятленнем тэрыторыі.

Камфорт і тэхналогіі тут забяспечваюць 17 кандыцыянераў Mitsubishi Electric, 6 сістэм вентыляцыі з рэкуперацыяй, цёплыя падлогі, кацёл De Dietrich з кіраваннем са смартфона, Wi-Fi MikroTik, тры інтэрнэт-лініі, сістэма бяспекі Ajax з 16‑цю камерамі відэаназірання

Дзве кухні абсталяваныя тэхнікай фірмаў Smeg, Bosch, Miele, NEFF, Liebherr, у пральні машыны Miele, усюды сучасная сантэхніка і аздабленне еўрапейскіх брэндаў.

Як казырнае прадстаўляецца і размяшчэнне ў прэстыжным, экалагічна чыстым раёне — побач вадасховішча Дразды, лесапарк, спартыўныя маршруты, ТРЦ «Арэна-Сіці», SPA, «Мінск-Арэна», кавярня і рэстараны.

Кошт гэтага жылля — 4,5 мільёна даляраў, або 13 мільёнаў 348,3 тысячы рублёў.

Пра гэты дом «Наша Ніва» пісала сярод іншых у 2013 годзе, яго будаваў былы прэм’ер-міністр Беларусі Генадзь Навіцкі. На будаўніцтва ён атрымаў льготны крэдыт — пад палову стаўкі рэфінансавання (5,5%), і павінен быў вярнуць грошы да 2018 года. Звычайна такія вялікія пазыкі не выдавалі людзям перадпенсійнага ўзросту, але для Навіцкага зрабілі выключэнне.

Генадзь Навіцкі быў прэм’ер-міністрам у 2001‑2003 гадах, а пасля пяць гадоў займаў пасаду старшыні Савета Рэспублікі. У 65 гадоў пайшоў на пенсію.

Каментары6

  • Спадар
    16.10.2025
    "элітны салон прыгажосці" = элітныя начосы для чыноўніц.;))))
  • %
    16.10.2025
    Льготны крэдыт для наменклатуры гэта літаральна ГРОШЫ ПАДАТКАПЛАЦЕЛЬШЧЫКАЎ
  • Отец Засандалий
    16.10.2025
    Хорошо помню эту стройку века, в которой участвовали ВСЕ.

Цяпер чытаюць

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?3

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

Усе навіны →
Усе навіны

Даверанай асобе лукашэнкаўскага спарынг-партнёра Улаховіча далі калонію па трох палітычных артыкулах4

Улады хочуць зрабіць Навагрудак горадам-музеем5

Перавозчыкі расказалі, за колькі часу цяпер праходзяць мяжу аўтобусы ў Польшчу і Літву

Учора Латвія змяніла правілы перасячэння мяжы. Беларусы сутыкнуліся з першымі цяжкасцямі2

У беларусаў у Расіі інтэрнэт працаваць не будзе7

Лукашэнка: Перад кожным кіраўніком павінна ляжаць шпаргалка, куды ён і колькі завязе трактароў, камбайнаў і масла2

Узбекскі цуд: як краіна паціху становіцца новым эканамічным драконам12

Трамп прапануе фінансаваць перамогу Украіны за кошт Кітая1

Анджэй Пачобут увайшоў у пералік трох фіналістаў прэміі імя Сахарава

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?3

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць