Культура

«Купалаўцы» паставілі спектакль па «экстрэмісцкім» рамане — пра што ён і дзе можна будзе паглядзець?

«Купалаўцы» анансавалі прэм’еру — спектакль «Гусі-людзі-лебедзі», пастаўлены па адной з частак рамана «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча. У маі стала вядома, што гэтую кнігу ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкім матэрыялам». Гэта першая мастацкая кніга на беларускай мове, якую вырашылі афіцыйна забараніць.

У рамане дзяржаўная экспертыза нібыта вынайшла «распальванне сацыяльнай, палітычнай і ідэалагічнай варажнечы», а таксама «заклікі да масавых беспарадкаў дзеля незаконнага захопу ўлады».

Насамрэч, кніга з’яўляецца антыўтопіяй, у якой сярод іншага расказваецца пра 2049 год на тэрыторыі Беларусі, краіны, якая страціла незалежнасць і цалкам знаходзіцца пад уладай Расіі, без надзеі на адраджэнне.

Акурат гэтай тэме прысвячаюць свой спектакль «Купалаўцы». «Быць беларусам — гэта не мець свайго месца ў свеце. Або інакш: быць беларусам — гэта ўсюды адчуваць сябе чужым, іншым. Магчыма, што і Чужаніцай, і Іншым. Ці так можна жыць? Ды так па-сутнасці мы і жывём», — гаворыцца ў анонсе.

Паставіў спектакль рэжысёр Аляксандр Гарцуеў, які раней працаваў у РТБД. Таксама да каманды «Купалаўцаў» далучыўся экс-акцёр РТБД Мікалай Стонька. Ëн сам звольніўся з тэатра ў лістападзе 2020 года, запісаўшы відэапратэст супраць рэпрэсій «Я выходжу».

Фота з рэпетыцыі. Аўтар: Эрык Арлоў-Шымкус

Таксама ў спектаклі так ці інакш занятыя наступныя творцы: Аляксандр Казела, Валянціна Гарцуева, Алег Гарбуз, Ігар Сігоў Аляксандр Зелянко, Кацярына Яворская, Андрэй Дробыш, Эрык Арлоў-Шымкус, Аляксандр Гарцуеў, Сяргей Чуб, Міхась Зуй і Зоя Белахвосцік.

Акцёры апісалі персанажаў, ролі якіх ім дасталіся, наступным чынам:

Раней па рамане Бахарэвіча спектакль ставіў «Свабодны тэатр» — інсцэніроўку рамана зрабілі рэжысёр Мікалай Халезін і драматург Марыя Бяльковіч. У іх версіі большая частка спектакля прысвечаная падзеям рамана ў Берліне, дзе знаходзяць паэта, які памёр, а ў мінулым пісаў вершы на незнаёмай усім мове.

Спектакль будзе паказаны 17, 18 і 19 чэрвеня ў польскім Любліне (у Тэатры імя Юльюша Астэрвы). Навіны для гледачоў з Беларусі «Купалаўцы» абяцаюць напрыканцы месяца.

Тым часам Купалаўскі тэатр у Мінску пад мастацкім кіраўніцтвам Вольгі Няфёдавай ладзіць ужо восьмы кастынг у трупу.

Чытайце таксама:

Пракуратура знайшла на «Куфры» і ў інтэрнэт-крамах «экстрэмісцкія» кнігі. Іх знялі з продажу

У Тэатры юнага гледача, які ўзначаліла жонка Макея, ставяць Быкава па-руску

Этна-хоп, арт-поп і панк па-беларуску. Падборка новай беларускай музыкі, якую варта дадаць у плэйліст

Каментары

Цяпер чытаюць

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»11

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр былы міністр абароны Расіі Сяргей Іваноў18

Украіна і Расія абмяняліся ваеннапалоннымі

Ксюша з СМА, за лёсам якой сачыла ўся краіна, атрымала выратавальны ўкол Zolgensma7

Статкевіч: Палохаць украінцаў танкамі на прыпяцкіх балотах тое самае, што палохаць вожыка голай задніцай15

МТС змяняе лагатып9

Навукоўцы змаглі прачытаць тэксты папірусаў, абвугленых падчас вывяржэння Везувія4

Гул беспілотніка і гук выбуху чулі ў Гомелі ў гэтую ноч8

Каля рэзідэнцыі Уладзіміра Пуціна на Валдаі перакрылі 90 кіламетраў федэральнай трасы5

Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»11

Украіна ўдарыла пяццю «Фламінга» па заводзе ў Валгаградзе, дзе вырабляюць «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць