Здароўе

Колькі вады насамрэч трэба піць

Калі вы цікавіцеся здаровым ладам жыцця, вы, напэўна, чулі пра неабходнасць піць шмат вады (да 2 літраў штодзень!). Кажуць, што гэта зробіць вас больш энергічным, палепшыць памяць, фізічнае і ментальнае здароўе. Ці варта гэтаму верыць?

Фота: pixabay.com

Перш за ўсё, навукоўцы падкрэсліваюць: сама ідэя пра тое, што піццё вялікай колькасці вады зробіць вас здаравейшым, няправільная. Не варта верыць і таму, што большасць людзей цяпер пастаянна абязводжаныя, піша The New York Times.

З пункту гледжання медыцыны, найбольш важны паказчык увільгатнення арганізма — баланс у ім паміж колькасцю вады і колькасцю электралітаў накшталт натрыю. Каб падтрымліваць гэты баланс на належным узроўні, вам зусім не трэба выпіваць ваду шклянкамі.

Вядомая тэорыя пра абавязковыя восем шклянак вады штодзень — гэта таксама міф. На тое, колькі вадкасці нам трэба, уплывае шмат фактараў: памер цела, тэмпература навакольнага паветра, тое, ці пацееце вы і наколькі вам цяжка дыхаць.

Патрэба ў вадзе таксама залежыць ад стану вашага здароўя. Напрыклад, пры камянях у нырках не рэкамендуюць піць ваду бескантрольна. Але добрым рашэннем піць больш можа быць, калі ў вас тэмпература, рвота ці дыярэя.

Для маладых і здаровых людзей лепш за ўсё будзе проста піць ваду, калі яны адчуваюць смагу. У тых, хто старэйшы за 70-80 гадоў, пачуццё смагі можа пагаршацца, таму ім можа быць карысным піць ваду дадаткова.

Каб у арганізме было дастаткова вады, зусім не абавязкова піць менавіта яе. Чыстая вада — больш карысны выбар для здароўя, чым салодкія газаваныя напоі ці сокі з садавіны, але і яны могуць выратаваць ад абязводжвання. Шмат хто лічыць, што напоі з кавай і алкаголем выводзяць вадкасць з арганізма, але калі гэта і так, то эфект нязначны.

Нарэшце, ваду можна атрымаць і з ежы. Садавіна, гародніна, супы і соусы — усё гэта спрыяе таму, каб у арганізм трапляла больш вадкасці.

Чым найлепш запіваць пончыкі, каб не набраць вагу? Толькі не кавай

Памятаеце дзіўны чайны грыб з 90-х? Цяпер ён у трэндзе ва ўсім свеце

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць