Ежа

Памятаеце дзіўны чайны грыб з 90-х? Цяпер ён у трэндзе ва ўсім свеце

Нядаўна чайны грыб сталі прадаваць на разліў у легендарным універсаме «Цэнтральны». Многія пасміхаліся, згадваючы 90-я, калі слоік з ім стаяў ледзь не ў кожнай сям’і. Але насамрэч чайны грыб набірае папулярнасць ва ўсім свеце, у Еўропе яго таксама прадаюць на разліў, а яшчэ вялікімі партыямі выпускаюць буйныя карпарацыі. І нават у дадатках кантролю фізічнай формы з’явілася камбуча — так напой называюць за мяжой.

Камбуча — кісла-салодкі газіраваны напой, які па смаку трошкі нагадвае квас і насамрэч паходзіць з Кітая, дзе яго называюць «чаем бессмяротнасці» і выкарыстоўвалі яшчэ дзве тысячы гадоў таму. 

Нам ён больш вядомы, як чайны грыб, які «рос» у трохлітровым слоіку проста на кухні — у яго дадавалі халодны чай з цукрам. 

Цяпер назіраецца другая хваля папулярнасці чайнага грыба. У ЗША і ЕС на стэлажах у супермаркетах паліцы застаўленыя камбучай, у яе дадаюць лімон, мелісу і іншыя дадаткі. У адрозненне ад стандартнай газіроўкі, такі напой лічыцца карысным. Яго вытворчасць у Штатах штогод прыносіць сотні мільёнаў даляраў, і попыт толькі расце. Свая камбуча ёсць і ў Расіі. 

Што з сябе ўяўляе камбуча?

Гэта прадукт, які атрымліваецца ў выніку ферментацыі, як ёгурт ці кефір. Каб яго прыгатаваць, трэба заварыць чорную ці зялёную гарбату, звычайна з цукрам, дадаць заварку ў ёмкасць з грыбам — у выніку атрымаецца сімбіёз дражджэй і воцатнакіслых бактэрый.

Рэпутацыя ў чайнага грыба неадназначная. Так, ёсць меркаванне, што напой павышае імунітэт, дапамагае падтрымліваць здаровую мікрафлору кішэчніка за кошт вялікай колькасці прабіётыкаў, некаторыя выкарыстоўваюць грыб у касметычных мэтах — нібыта ён дапамагае разгладжваць зморшчыны. Цікава, што з грыба робяць не толькі напой, але і чыпсы. 

На Захадзе яго прасоўваюць як напой, які дапамагае палепшыць працу страўніка, дапамагае пры дыябеце, павышае імунітэт, зніжае ціск і выводзіць таксіны. Даходзіць да таго, што сцвярджаюць, ён нібыта дапамагае змагацца з анкалогіяй.

Ці так карысны чайны грыб?

Разам з тым, навукоўцы больш асцярожныя ў прагнозах. Даследаванне ў ЗША пацвердзіла, што ў дыябетыкаў, якія пілі напой тры месяцы, стабілізаваўся ўзровень цукру ў крыві. Меркаванні, што камбуча дапамагае пры рэўматызме, падагры, нервовых захворваннях, не пацвердзіліся. Таксама бактэрыі чайнага грыба, у адрозненне ад таго ж ёгурту, не прызнаныя прабіятычнымі. 

Як і ў квасе, у камбучы ёсць хоць і невялічкі, але працэнт алкаголю, аднак прадаюць яго як безалкагольны напой. Аднак могуць узнікнуць праблемы з-за няправільнага захавання: пакупнікі ў Штатах скардзіліся, што пасля некалькіх бутэлек камбучы адчувалі сябе на лёгкім падпітку. Апроч таго, камбуча ўтрымлівае цукар, так што дыетычным такі напой наўрад ці можна назваць. 

Чайны грыб, хутчэй, больш здаровая альтэрнатыва салодкім газіраваным ліманадам. Адпаведна, і кошт за «здаровы» прадукт вышэйшы — прыкладна ў два разы за бутэльку. 

А яшчэ гэта напамін з 90-х — мода вяртаецца і на прадукты. Праўда, сёння гэта ўжо бізнэс. 30 гадоў таму грыб перадавалі з рук у рукі, як рассаду з памідорамі ці перцамі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны12

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Амаль 400‑метровы пуцеправод паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным абяцаюць адкрыць да канца года2

На Канары за суткі прыбылі амаль паўтары тысячы мігрантаў5

Карупцыйны скандал у Венгрыі: міністр Орбана закапаў у лесе 17 мільёнаў еўра7

«Лукашэнка ведае, што задумвае Пуцін, і вельмі гэтага баіцца». Чалы пра пагрозу новай вайны41

Алесь Бяляцкі сустрэнецца з чытачамі ў Варшаве, Кракаве і Уроцлаве1

Адна з самых масавых газет Расіі напісала пра «зняцце табу на ліквідацыю» Зяленскага4

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?3

Украіна нанесла ўдар па аэрадроме Ахтубінска каля Астрахані, у глыбіні Расіі3

Акцёр з «Купалы» выклаў у вольны доступ ШІ-фільм, які прынёс яму 450 тысяч даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны12

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць