Свет66

«45 тысяч скрыняў з прахам». Расследаванні паказваюць, што колькасць памерлых ад каранавіруса ў Кітаі была заніжана ў шмат разоў

У Кітаі многія сумняюцца ў даных афіцыйнай статыстыкі па смяротнасці ад COVID-19. У сацсетках, нягледзячы на ​​цэнзуру, распаўсюджваюцца фатаграфіі бясконцых чэргаў перад пахавальнымі дамамі ва Ухані. Пра гэта піша RFI. 

Падчас эпідэміі памерлых неадкладна крэміравалі, без пахавальных цырымоніяў і без указання прычыны смерці. Сваякам загінулых прыходзіцца чакаць паведамлення ад уладаў, каб забраць урны з прахам. Урны пачалі выдаваць 23 сакавіка. Іх хочуць выдаць да 5 красавіка, да традыцыйнага кітайскага свята памінання памерлых Цінміну.

Па афіцыйных даных, у «эпіцэнтры» эпідэміі, ва Ухані, ад наступстваў каранавіруса памерлі 2535 чалавек. Кітайскае эканамічнае выданне Caixin, якое таксама займаецца журналісцкімі расследаваннямі, усумнілася ў афіцыйнай статыстыцы. Паводле яго даных, толькі ў адзін з сямі пахавальных дамоў грузавікі даставілі пяць тысяч скрыняў у мінулую сераду і чацвер. Выданне апублікавала фота, на якіх відаць, што скрыні складзіруюць у будынку.

Caixin абнародавала і фатаграфіі велізарных чэргаў перад уханьскімі пахавальнымі дамамі. Некаторыя відавочцы распавядаюць, што ім даводзілася чакаць па некалькі гадзін, а паліцыя правярала, каб ніхто не рабіў фота. Фатаграфіі і відэа чэргаў падвяргаюцца цэнзуры ў сацсетках, піша выданне Asia News.

Па падліку гэтага партала, з 23 сакавіка па 4 красавіка (да свята памінання памерлых) толькі ва Ухані выдадуць 45 з паловай тысяч скрыняў з прахам. «Верагодна, не ўсе смерці звязаныя з каранавірусам, але амаль дакладна можна сцвярджаць, што афіцыйныя лічбы наўмысна заніжаныя», — робіць выснову Asia News.

Выданне Newsweek у канцы мінулага тыдня ацаніла колькасць памерлых ад каранавіруса ва Ухані ў дзясяткі тысяч чалавек. За ўвесь 2019 год ва Ухані было крэміравана крыху больш за 56 тысяч чалавек. Мясцовыя жыхары параўналі колькасць выдадзеных скрыняў са звычайнымі паказчыкамі па смяротнасці. Яны прыйшлі да высновы, што ад каранавіруса маглі памерці 26 тысяч чалавек.

Пасол Кітая ў Францыі ў інтэрв'ю BFM TV абверг маніпуляцыі са статыстыкай. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра «нармальную смяротнасць», не звязаную з каранавірусам. Ён нагадаў, што урны з прахам перасталі выдаваць з 23 студзеня.

Кітайскія ўлады спрабавалі схаваць выбух новага каранавіруса ў пачатку эпідэміі. Лекара, які першым заявіў пра з'яўленне новай інфекцыі, падверглі пераследам. Ён сам заразіўся і памёр ад COVID-19. Яго смерць выклікала бурную рэакцыю ў Кітаі. Карыстальнікі сацсетак пачалі пісаць пра неабходнасць свабоды слова.

Каментары6

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць