Грамадства

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

Каля 500 артэфактаў розных эпох, фрагменты ранненеалітычнай керамікі з адбіткамі старажытнай флоры і манету XVII стагоддзя знайшлі падчас археалагічных раскопак на беразе ракі Шчары ў Слонімскім раёне. Даследаванні праводзілі археолагі на чале з гісторыкам Алегам Ткачовым, а таксама ўдзельнікі дзіцячага турысцка-краязнаўчага лагера. Сёлета лагер працуе ўжо адзінаццаты раз, піша Hrodna.life.

Прадмет, знойдзены на раскопках. Фота: slonves.by

Сярод знойдзеных прадметаў — нуклеусы, адшчэпы і скрабкі, а таксама фрагменты старажытнай керамікі. Выяўленыя артэфакты адносяцца да розных гістарычных перыядаў — ад каменнага веку да XIX стагоддзя, паведамляе Інстытут гісторыі НАН Беларусі.

Дзіцячы археалагічны лагер — гэта сумесны праект Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ўпраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама. Сёлета ў ім бралі ўдзел 25 школьнікаў.

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя
Прадметы, знойдзеныя на раскопках. Фота: slonves.by

За час працы лагера юныя даследчыкі абследавалі больш за 50 археалагічных помнікаў на тэрыторыі Слонімскага раёна. Каля 40 з іх раней не былі вядомыя спецыялістам.

За гады працы экспедыцыі раскопкі і абследаванні праходзілі каля вёсак Талькаўшчына, Рышчыцы, Збочна, Жыровічы, Русакова, Разанаўшчына, Парэчча, Малышэвічы, а таксама аграгарадка Дзераўная.

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя
Раскопкі. Фота: slonves.by

У 2018 годзе спецыялісты і школьнікі абследавалі ўчастак правага берага Шчары, у 2019‑м — левабярэжжа ракі паміж Жыровічамі і Русаковам. У 2020 і 2022 гадах даследаванні праходзілі на рацэ Грыўдзе, а ў 2021‑м — на левым беразе Шчары паміж Разанаўшчынай і Парэччам.

Вынікі даследаванняў лагера таксама ўвайшлі ў навуковае выданне «Гісторыка-культурная спадчына Слонімшчыны. Да 770‑годдзя Слоніма», якое выйшла ў 2024 годзе, паведамляе раённая газета «Слонімскі веснік».

Акрамя раскопак, школьнікі бяруць удзел у турысцкіх і спартыўных мерапрыемствах, наведваюць музеі і знаёмяцца з гісторыяй роднага краю. Сёлета яны пабывалі ў вёсцы Талькаўшчына, дзе знаходзяцца археалагічныя і гістарычныя помнікі, а таксама даследавалі гарадзішча Кураўская Гара і яшчэ адно раней невядомае гарадзішча.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч30

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

У Казахстане заявілі пра прадухіленне дзяржперавароту6

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

Спарыш лічыць, што падчас пратэстаў 2020 года варта было захапіць ЦУМ29

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч30

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць