Гісторыя22

У Лідзе пад сценамі завода раскапалі крыпты з саркафагамі

У Лідзе падчас земляных работ на тэрыторыі завода электравырабаў выявілі цагляныя крыпты з саркафагамі канца XIX стагоддзя. Завод быў пабудаваны на месцы старога праваслаўнага некропаля, надмагіллі якога знішчаліся савецкімі ўладамі ажно да 1980‑х гадоў.

Ускрытая цагляная крыпта канца XIX стагоддзя. Унутры пабудовы знаходзіцца добра захаваны металічны (імаверна, цынкавы) саркафаг з накладным крыжам на вечку. Фота: тэлеграм-канал Інстытута гісторыі НАН Беларусі

Як паведамляе Інстытут гісторыі НАН Беларусі, пасля выяўлення пахавальных комплексаў будаўнічыя работы былі спыненыя. Цяпер на месцы працуе археалагічная экспедыцыя, якая праводзіць ахоўныя раскопкі.

Спецыялісты знайшлі непашкоджаныя цагляныя крыпты канца XIX стагоддзя з цэлымі саркафагамі. Асаблівую каштоўнасць для даследчыкаў уяўляе ідэнтыфікаванае пахаванне Юліяна Здановіча — падпалкоўніка 172‑га пяхотнага Лідскага палка. Цяпер навукоўцы і мясцовыя ўлады вырашаюць пытанні стабілізацыі і кансервацыі знойдзеных прадметаў, а таксама плануюць працэдуру афіцыйнага перапахавання парэшткаў.

Яшчэ адна знойдзеная цагляная крыпта з металічным саркафагам. На заднім фоне сцяна прамысловага прадпрыемства, для будаўніцтва якога была знесена частка могілак. Фота: тэлеграм-канал Інстытута гісторыі НАН Беларусі
Адно са знойдзеных пахаванняў. На здымку бачныя рэшткі, відаць, зрубнага склепа, у які быў змешчаны саркафаг, які моцна спарахнеў ад часу. Фота: тэлеграм-канал Інстытута гісторыі НАН Беларусі

Старыя праваслаўныя могілкі каля Свята-Георгіеўскай царквы ў Лідзе сфарміраваліся прыкладна ў 1865 годзе. Гэта быў адзін з галоўных гарадскіх некропаляў, дзе хавалі святароў, вайскоўцаў і выбітных дзеячаў. У прыватнасці, там былі пахаваныя заснавальніца першай лідскай жаночай гімназіі Марыя Навіцкая, беларускія грамадска-палітычныя дзеячы Юльян Саковіч і Леанід Маракоў, а таксама міністр абароны БНР генерал Кіпрыян Кандратовіч (чые астанкі ўжо ў часы незалежнасці ўдалося перанесці і перапахаваць).

У савецкі час вялікая колькасць надмагілляў была знесена менавіта пад будаўніцтва Лідскага завода электравырабаў. Тыя помнікі, што засталіся, планавалася знішчыць пазней для пракладкі дарогі: у 1980‑х гадах таемна прывезены атрад камсамольцаў з Навагрудка ўначы пазбіваў на зямлю каменныя крыжы і надмагіллі. Ацалела толькі частка некропаля.

Знойдзены ў час раскопак сярэбраны медаль «У памяць валадарання імператара Аляксандра III». На яго адваротным баку добра бачныя гады праўлення імператара «1881—1894» і крыжык. Фота: тэлеграм-канал Інстытута гісторыі НАН Беларусі
Надмагільны помнік падпалкоўніка 172‑га пяхотнага Лідскага палка Юліяна Здановіча, які памёр у 1899 годзе. Помнік пастаўлены «ад сяброў». Фота: тэлеграм-канал Інстытута гісторыі НАН Беларусі

Да нашых дзён уцалела толькі частка першапачатковых могілак вакол самой царквы. Сёння там усталяваныя мемарыяльныя дошкі з прозвішчамі вядомых асоб, чые магілы былі страчаныя падчас будаўніцтва завода.

Каментары2

  • Хмм
    18.07.2026
    Пример того, как на смену одного зла (РИ) пришло другое зло (СССР).
  • Грэцкага некропаля
    18.07.2026
    старога Грэцкага (мова ВКЛ) некропаля

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку23

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру6

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага20

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку23

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць