Грамадства

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Мабільны комплекс будзе перадаваць звесткі аб аплаце ў праграмна-тэхнічны комплекс parkouka.by, паведаміў у сваім тэлеграм-канале Мінгарвыканкам.

Пры паўторнай фіксацыі факту неаплаты супрацоўнікі дзяржаўнай установы «Паркоўкі сталіцы» размесцяць на транспартным сродку інфармацыйны лісток аб парушэнні парадку аплаты.

Генеральны дырэктар дзяржаўнай арганізацыі «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Андрэй Зыранаў адзначыў: «Нават без якіх-небудзь складаных сістэм кантролю людзі разумеюць, што платныя паркоўкі прызначаны для таго, каб зрабіць парковачную прастору больш даступнай для карыстальнікаў і каб як мага больш кіроўцаў маглі скарыстацца парковачнымі месцамі. Хоць усё яшчэ ёсць аўтаўладальнікі, якія адмаўляюцца плаціць. Таму і быў уведзены кантроль».

Платная парковачная прастора будзе развівацца пераважна ў межах першага і другога транспартных кольцаў. Робіцца гэта для таго, каб знізіць аўтамабільную нагрузку на цэнтр горада, падкрэслілі ў Мінгарвыканкаме.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС анансаваў самае маштабнае пашырэнне санкцыйнага спісу супраць Расіі1

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год1

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць