Вайна1010

Зяленскі разглядае замену Сырскага

Пасля ўзмацнення пратэстаў ва Украіне з патрабаваннем адстаўкі галоўнакамандуючага Узброеных сіл Украіны Аляксандра Сырскага прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі разглядае магчымасць знайсці яму замену.

Аляксандр Сырскі, фота ОП

На гэтых выходных ён плануе правесці сумоўі з кандыдатамі. Пра гэта паведамляе Financial Times са спасылкай на неназванага высокапастаўленага прадстаўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны, піша Hromadske.

Паводле суразмоўцы FT, Зяленскі гатовы звольніць Сырскага, калі знойдзе камандуючага, які зможа забяспечыць плаўную перадачу паўнамоцтваў і адначасова ўтрымаць абарону ўздоўж 1200‑кіламетровай лініі фронту.

Аднак, як адзначае Financial Times, прэзідэнт пачаў разглядаць магчымасць адстаўкі галоўнакамандуючага толькі пасля таго, як пратэсты, выкліканыя адстаўкай міністра абароны Міхаіла Фёдарава, перараслі ў акцыі з патрабаваннем адстаўкі Сырскага.

Сырскі займае пасаду галоўнакамандуючага УСУ з лютага 2024 года, ён замяніў на гэтай пасадзе Валерыя Залужнага.

Каментары10

  • ***
    18.07.2026
    Ему надо вернуть Федорова, а то украинцы снесут самого Зеленского.
  • Жэсць то бляха
    18.07.2026
    А вось і кабінетная аналітыка з Карла Маркса.
  • О
    18.07.2026
    ***, Фёдорова больше собственный PR интересует. Это не нормально когда в воюющей стране после увольнения бывший Министр Обороны устраивает шоу из своего увольнения, он же не поп звезда. То есть пока был на должности то молчал о проблемах, а как уволили то сразу Дартаньяна из себя стал строить. Больше именно как политическая акция выглядит ради своего имиджа и амбиций

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць