Свет66

Міхаіл Фёдараў пацвердзіў, што прычына яго адстаўкі — канфлікт з галоўнакамандуючым УСУ Сырскім

Выканаўца абавязкаў міністра абароны Украіны Міхаіл Фёдараў падчас брыфінгу 16 ліпеня, падводзячы вынікі сваёй паўгадовай працы на пасадзе кіраўніка міністэрства, заявіў, што для дасягнення перамогі над Расіяй з дапамогай «асіметрычнага падыходу» неабходныя сур'ёзныя кадравыя змены ў вайсковым кіраўніцтве, у тым ліку замена галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Украіны Аляксандра Сырскага і начальніка Генеральнага штаба, піша «Украінская праўда».

Міхаіл Фёдараў. Фота: AP Photo/Dan Bashakov

Па словах Міхаіла Фёдарава, Украіне патрэбныя «кардынальныя кадравыя рашэнні», бо без іх немагчыма перамагчы праціўніка з меншымі стратамі.

Фёдараў таксама пацвердзіў наяўнасць канфлікту з Аляксандрам Сырскім. Ён заявіў, што галоўнакамандуючы нібыта блакаваў ягоныя ініцыятывы і не хацеў абмяркоўваць праблемныя пытанні, а замест гэтага нібыта займаўся ўнутранымі інтрыгамі.

Пры гэтым Фёдараў адзначыў, што рашэнне не звальняць Сырскага належыць прэзідэнту Украіны як вярхоўнаму галоўнакамандуючаму. Ён заявіў, што прымае гэтае рашэнне і будзе вучыцца працаваць у наяўных умовах, аднак падкрэсліў, што яго каманда сутыкнулася з поўным блакаваннем прапанаваных рэформаў.

«Калі прэзідэнт сказаў, што не плануе змяняць Сырскага, я з гэтым рашэннем цалкам пагадзіўся і сказаў, што значыць я буду вучыцца працаваць з ім. Бо наш кліент — увесь украінскі народ.

Але мы сутыкнуліся з тым, што ўсе ініцыятывы, якія мы прапаноўвалі, пачалі блакавацца. І Сырскі не гатовы асабіста ў вочы гаварыць пра праблемы. Ён гатовы хадзіць асабіста на сустрэчы, плесці інтрыгі, думаць, што хтосьці заказаў у медыях нейкую кампанію, а не праблема ў дзеяннях, якія адбываюцца. Гэта прывяло да таго, што па факце ён паставіў ультыматум.

Замест таго, каб прыдумаць як асіметрычна перамагчы Расію, ён прыдумаў, як раскалоць краіну. І ў гэтым ёсць вялікая праблема…

Я не ставіў умоў, «або я, або Сырскі». Я сказаў, што значыць будзем перамагаць Расію з такім галаўкамам».

Разам з тым Фёдараў падкрэсліў, што не варта недаацэньваць Сырскага як вайсковага камандуючага. Ён нагадаў, што ў 2022 годзе Сырскі адыграў значную ролю ў абароне Украіны, у тым ліку ў баях за Кіеў і Харкаў, а таксама падчас вызвалення Херсона. Аднак, паводле Фёдарава, пасля гэтага характар вайны істотна змяніўся і патрабуе іншых падыходаў.

«Але вайна цалкам змянілася, цалкам. Дроны змяняюцца па 4 разы на год. Сістэма кіравання змянілася, і мы павінны мяняцца. Мы не можам ехаць на тым, што было тады. Трэба разумець, што трэба было рабіць тады і што трэба зараз, каб перамагаць Расію.

Я не думаю, што гэта праблема эга. Я думаю, што ёсць іншыя нейкія прычыны… Не падпісана шмат дакументаў. Я адкрыта казаў пра гэта: бюракратычна мы ўмеем гуляць, давайце гэта зробім. Мне сказалі: «Не чапай!», і я цярпеў і быў гатовы спакойна працаваць, пакуль галаўкам не паставіў ультыматум».

Раней украінскія і замежныя сродкі масавай інфармацыі ўжо паведамлялі пра напружанасць паміж Фёдаравым і Сырскім. А пасля паведамленняў пра адстаўку Фёдарава ў некалькіх украінскіх гарадах прайшлі акцыі ў яго падтрымку.

Каментары6

  • федараў
    17.07.2026
    малады, да таго ж цывільны, да таго ж айцішнік.
    шмат у каго былі пытанні, ці на сваім ён месцы.
    у такіх кіраўнікоў часцяком адсутнічае цэлы пласт неабходнага досведу, але ёсьць медыйны рэсурс і вялікія амбіцыі.
  • Игорь
    17.07.2026
    федараў, сорвали с языка. Некоторые из них начитанные, умные, с логикой. Но! Но в своем пространстве, ноль эмоций, ноль понимания человеческих моментов. Результат кратковременный. Наш новый директор был таким. Первые три месяца было замечательно. Потом ему снесло крышу от высоких зарплат, поругался со всем окружением, испортил отношения с заказчиками и облисполкомом. И все. До свидания.
  • сырскі
    17.07.2026
    федараў, і які досвед ёсць у сырскага? Плесці інтрыгі, не берагчы людзей, пакрываць злачынствы тцк і супраціўляцца антыкарупцыйным рэформам?

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць