Меркаванні2222

«З якой пары фасады сталі важнейшымі за чалавечае жыццё?» Чаму еўрапейская фобія да кандыцыянераў абсурдная

Заходнюю Еўропу накрывае цунамі летняй спякоты. Але тут настойваюць на антыгуманнай практыцы адмовы ад кандыцыянераў. Што з гэтым не так, піша Максім Маханькоў.

Фота: vecteezy.com

Еўропа — цудоўнае месца для жыцця, і многія рэчы еўрапейцы робяць нашмат лепш, чым амерыканцы. Але адна з рэчаў, дзе я адназначна на баку амерыканцаў (і абсалютнай большасці іншых краін) — стаўленне да індывідуальных кандыцыянераў (актуальная тэма гэтыя дні).

Гэтая фобія да кандыцыянераў у Заходняй Еўропе не мае ніякага апраўдання — ні эканамічнага, ні экалагічнага, ні маральнага, ні медыцынскага, ні культурнага. Проста абсурдная і шызоідная фобія, якая штогод прыводзіць да дзясяткаў тысяч залішніх смерцяў і дыскамфорту для соцень мільёнаў чалавек, асабліва для найбольш уразлівых груп: старых, інвалідаў і дзяцей.

Адзін з галоўных аргументаў супраць у тым, што індывідуальныя кандыцыянеры псуюць фасады дамоў. Што ж, цікава, з якой пары фасады сталі важнейшымі за каштоўнасць чалавечага жыцця?

Наколькі нездаровы прыярытэт, ад якога патыхае найгоршымі практыкамі аўтарытарных краін і саўка, а не гуманістычнымі і чалавекацэнтрычнымі традыцыямі заходняй цывілізацыі.

Да таго ж, зараз існуюць самыя розныя мадыфікацыі кандыцыянераў, тэхналогіі не стаяць на месцы. Ёсць мульты-спліт-сістэмы, калі ад аднаго знешняга блока можна падключыць некалькі кандыцыянераў, ёсць дэкаратыўныя каробкі, якія дапамагаюць замаскіраваць усе эстэтычныя недахопы, ёсць кандыцыянер-монаблок, ад якога дастаткова проста вывесці шланг у акно.

Так, магчыма, дазваляць індывідуальныя грувасткія спліт-сістэмы, з каробкай звонку каля кожнай кватэры, у раёнах Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і не варта. Але абсалютная большасць еўрапейцаў і не жывуць у архітэктурных помніках гістарычнага цэнтра. Не кожны фасад варты аховы. А тыя фасады, вартыя аховы, для іх можна выкарыстоўваць манаблокі і мульты-сістэмы.

Наступная група аргументаў экалагічная і экалагічна-маралісцкая. Маўляў, кандыцыянеры патрабуюць вялікай колькасці электраэнергіі, вядуць да павелічэння выкідаў CO2, што толькі пагаршае сітуацыю са зменай клімату. Знешнія блокі толькі разаграюць яшчэ больш вуліцы. Ну і самае галоўнае — кандыцыянеры, з пункту гледжання экаактывістаў толькі маскіруюць галоўную праблему глабальнага пацяплення.

Маўляў, навошта гэтыя касметычныя захады, калі галоўная праблема не вырашаная. Чалавек павінен пакутаваць, бо калі гэтыя пакуты недастатковыя, ён стане недастаткова матываваным байцом у экзістэнцыйнай барацьбе са зменай клімату.

Што ж, тут аргументы яшчэ больш абсурдныя, чым з фасадамі. Кандыцыянеры год за годам усё больш энергаэфектыўнейшыя. Значная частка электраэнергіі ў многіх краінах Еўропы (напрыклад, Францыі), ужо вырабляецца не з выкапнёвага паліва, а з «зялёнай» экалагічна чыстай энергетыкі.

Так, кандыцыянеры награюць вуліцы, таму што яны не «ствараюць» холад, а «высмоктваюць» цяпло знутры надвор, але па такім самім прынцыпе працуюць і звычайныя халадзільнікі і лядоўні, проста кропля ў кроплю. То што, ад іх таксама адмовімся?

Ну і апошні маралісцкі аргумент («кандыцыянеры гэта касметычныя захады, а трэба вырашаць глабальную праблему змены клімату») — гэта аргумент з вобласці псіхіятрыі, а не здаровага глузду.

Калі чалавек (альбо грамадства) мае ўсе магчымасці зрабіць сваё жыццё лепшым, тут і зараз, адносна танна, з тым, што ў межах ягонага кантролю, але замест гэтага ён чакае нейкага глабальнага вырашэння (якое ў значнай меры па-за межамі твайго кантролю, і на вырашэнне гэтай праблемы могуць сысці дзесяцігоддзі, а тое і стагоддзі) — такога чалавека нельга лічыць псіхічна здаровым.

Змена клімату — абсалютна рэальная і сур'езная праблема, якая патрабуе рашэння. Але гэта не азначае, што не трэба змагацца з негатыўнымі наступствамі гэтага пацяплення тут і зараз, бо гэта проста ілжывая дыхатамія. Дапамажы спачатку сабе тут і зараз, уратуй найбольш уразлівых і слабых, тут і зараз, а потым думай пра амбітныя пражэкты (засяленне Марсу, барацьба з пацяпленнем, і гэтай далей).

Нельга глабальныя, доўгатэрміновыя праблемы, на якія твой уплыў вельмі нізкі, прыярытэзаваць папярод крытычных патрэб, якія ў межах твайго кантролю, і якія лёгка вырашаюцца. Трывожны паталагічны алармізм і абыякавасць да пакут людзей не дапамагае вырашыць гэтыя глабальныя і доўгатэрміновыя праблемы.

Каментары22

  • Петя
    29.06.2026
    Останьте от темы кондиционеров, на ней только ленивый не оттоптался.
    Пишут всякую хню, на самом деле нет никаких запретов в европе, кто хочет тот ставит.
  • алкаш
    29.06.2026
    Запретили? Давно? [Рэд. Выдалена], как это я проспал такое событие.

    [Зрэдагавана]
  • Імя
    29.06.2026
    У большасці выпадкаў гэта не нейкія забароны, а пытанне традыцый. Імхо, еўрапейскія батарэі нашмат прыемней за амерыканскія кандыцыянеры ў рэжыме "на абагрэў", а летам можна абысціся маркізай і вентылятарам. Будзе змяняцца клімат - зменіцца і падыход да кандыцыянераў.

Цяпер чытаюць

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць18

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Усе навіны →
Усе навіны

Першая мегасенсацыя на чэмпіянаце: Германія вылецела ўжо ў 1/16 ад сціплага Парагвая6

У Манака адбыўся моцны выбух з пацярпелымі. Паведамляюць пра замах на ўкраінскага буйнога бізнэсмена6

Мара каля возера Нарач. Як сям'я з Мінска ператварае стогадовую хату ў аграсядзібу3

Стала вядома, што ў карціну Рэмбранта XVII стагоддзя нехта ўносіў змены1

«Усё адно што зуб мудрасці выдаліць». Беларус расказаў, як зрабіў вазэктамію ў Польшчы12

Стала вядома, што і чаму зносяць у мінскай Асмалоўцы2

Еўрасаюз уводзіць мыты на недарагія пасылкі з Кітая5

Зборная Бразіліі здабыла валявую перамогу над Японіяй і выйшла ў 1/8 фіналу мундыялю5

УСУ нанеслі паспяховыя ўдары па трох мастах на Данбасе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць18

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць