Грамадства1414

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі

Амаль 75‑гадовы інжынер Уладзімір Акулін, разбіраючы старую савецкую «сценку», якую калісьці купілі яго бацькі, знайшоў паміж люстэркам і задняй сценкай мэблі схаваную шчыліну. У ёй на працягу дзесяцігоддзяў захоўваліся розныя рэчы: цукеркі, шакалад, гадзіннік, лісты і іншыя дробязі, піша sb.by.

Найбольш цікавымі знаходкамі сталі шакаладкі «Весёлые ребята» і цукеркі «Залаты ключык», зробленыя на гомельскай фабрыцы «Спартак». Па словах мужчыны, гэтыя ласункі магла пакласці туды ягоная маці, якая працавала на фабрыцы. Верагодна, яна хацела парадаваць дзяцей, але прысмакі выпадкова праваліліся ў шчыліну і пра іх забыліся.

Пра ўзрост шакаладу сведчыць пазначаны на ўпакоўцы савецкі стандарт ГОСТ 6534-69, які дзейнічаў з 1969 года. 

Мужчына мяркуе, што шакалад мог захавацца і да сёння і нават гатовы рызыкнуць яго пакаштаваць, бо верыць у тое, што савецкія прадукты былі самыя якасныя і самыя натуральныя ў свеце. Але можа і перадаць знаходку на фабрыку як музейны экспанат ці для даследавання.

Каментары14

  • Хи-хи
    16.05.2026
    Сейчас набегут "эксперты", с рассказами про то, как в совке все кто ел этот шоколад умерли в мучениях 😛😀
  • Гы
    16.05.2026
    Я вось неяк знайшоў у гаражы 300 рублёў савецкіх.
    Напэўна якая прэмія за "внедрэнчэства"... Колькі партвейну чалавек зэаканоміў, гэтак і не скарыстаўся.
  • Кондитер
    16.05.2026
    Из-за тёртого ореха и молока нельзя, они наверняка подверглись воздействию бактерий, если бы это был настоящий темный шоколад (какао бобы и сахар), то возможно можно было бы рискнуть

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Венгрыя здымае вета на перамовы Украіны з ЕС

Міхалкоў заявіў, што вайну з Украінай Расіі паслаў Бог13

Пазняк пра палітыку ЕС: Фактычна гэта палітыка антыбеларуская60

У Гімалаях ёсць самая высокая гара ў свеце, на якую яшчэ ніхто не ўзняўся. У чым прычына?4

«Марыя» падыходзіць да Камароўкі, «Алеся» — да гасцініцы «Беларусь». Стала вядома, на якім этапе будаўніцтва трох новых станцый мінскага метро4

У Беларусі сталі выпускаць шакаладны хлеб

ЗША падтрымалі Латвію ў барацьбе з нелегальнай міграцыяй і высока ацанілі яе гатоўнасць узаемадзейнічаць з Беларуссю4

Мікола Дзядок выдаў кнігу пра тэхналогіі контррэвалюцыі4

У Іспаніі памерла 87‑гадовая жанчына, справа якой справакавала цяперашні палітычны крызіс у краіне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары8

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць