Грамадства33

На хутары ў Беларусі жыве дзік, які абажае «Снікерс»

Гаспадар Фімкі вядзе блог у тыктоку, дзе расказвае пра іх вясёлыя будні.

У роліках, якія здымае мужчына, відаць, што чалавек і дзік, насуперак законам прыроды, выдатна ладзяць, піша Onliner.by.

Яны разам ходзяць па лесе, Фімец, зусім як сабака, віляе хвастом і радасна бяжыць да гаспадара, калі той яго кліча:

— Ідзі сюды, мой шакаладапрыемнік!

Мяркуючы з усяго, салодкае, а асабліва шакалад, — асаблівая любоў Фімкі. Так, напрыклад, на адным з відэа кабанчык стаміўся, лёг на лясную сцежку і нікуды не хоча ісці. Але як толькі чуе слова «Снікерс», сілы ў яго аднекуль з’яўляюцца.

@fimka_svinka25 Выглядит так,будто рэп читал #рекомендации #беларусь #дикийкабан #animals #friends ♬ оригинальный звук - Fimka_Svinka25

— Фім, пайшлі, шакалад атрымаеш! «Снікерс» атрымаеш! Пайшлі, маленькі, яшчэ трошкі засталося, — падбадзёрвае дзіка аўтар роліка.

А яшчэ Фімка любіць водныя працэдуры. Гаспадар з вялікай пяшчотай рэагуе на ўсё, што б ні рабіў яго гадаванец. І кожны раз знаходзіць для яго новыя пяшчотныя і крыху іранічныя словы: «Ты мой Іхтыяндр хрыпучы! Купайся, купайся! Ты ўсё ж такі марская свінка ці рачная».

@fimka_svinka25 Идет не парасэк,ему тяжело,но заднюю не врубает✊ #рекомендации #беларусь #дикийкабан #минск #дружба ♬ оригинальный звук - Fimka_Svinka25

Відэа пра Фімку набіраюць тысячы праглядаў і сотні добрых каментарыяў. Людзі замілоўваюцца ласуном, жартуюць і нават… крыху зайздросцяць:

  • «Пупсік салодзенькі!»
  • «Жыццё, якое я хачу».
  • «Як яму падарыць Snickers?»
  • «Ахаха, гэта я спрабую выцягнуць мужа на мора».

Каментары3

  • Жвір
    14.05.2026
    А дзе відэа, як жывёлка ласуецца сьнікерсам ?
  • 453543
    14.05.2026
    А снiкерсамi кормiць, штоб затым бекон укуснейшым быу?
    (вельмi-вельмi чорны гумар)
  • Вэтэрынар
    14.05.2026
    Па-першае, снікерс шкодны для зубоў. Па-другое, можа развіцца дыябет. Па-трэцяе, дакладна будзе атлусценне. Лепш бы яму бурачкі ці моркву даваў. Альбо батат!

Цяпер чытаюць

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы28

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут наведаў у Гродне офіс Саюза палякаў ФОТЫ71

Кляшчы восенню: дзе хаваюцца, чым небяспечныя і як абараніць дзяцей

Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца»24

Прэм'ер Літвы не бачыць падстаў для забароны аўтобусных рэйсаў у Беларусь6

Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты11

Украінскія дроны атакавалі завод у Новым Урэнгоі ВІДЭА

Калі ў беларускіх школах будуць канікулы

«Вам вельмі пашанцавала». Заолаг растлумачыў, ці небяспечныя для чалавека сустрэчы з рыссю3

Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў. Гэта ацанілі як здраду дзяржаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы28

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць