Свет

Мастака культавага серыяла «Ліквідацыя» арыштавалі ў Расіі па справе аб дзяржаўнай здрадзе

Ён жыў у Кіеве і прыехаў у Расію, каб памяняць замежны пашпарт.

52‑гадовага мастака-пастаноўшчыка серыяла «Ліквідацыя» Аляксандра Кандратава абвінавацілі ў дзяржаўнай здрадзе, паведамляе «Медыязона».

Справу супраць Кандратава завялі ў пачатку жніўня. Яго адвакат Наталля Ціханава паведаміла журналістам, што следства палічыла як дзяржаўную здраду «не менш за шэсць публікацый» у інтэрнэце. Пра што менавіта ішла гаворка ў гэтых публікацыях, не ўдакладняецца.

Кандратаў з 2012 года жыў у Кіеве, а ў Расію прыехаў, каб памяняць замежны пашпарт, піша «Мемарыял». Мастака затрымалі ў аэрапорце Унукава 5 мая. Да завядзення крымінальнай справы ён знаходзіўся пад «карусельнымі арыштамі»

Дэтэктыўны серыял «Ліквідацыя» выйшаў на экраны ў 2007 годзе. Ён расказвае пра працу крымінальнага вышуку і барацьбу са злачыннасцю ў пасляваеннай Адэсе 1946 года. У серыяле зняліся Уладзімір Машкоў, Міхаіл Парэчанкаў, Сяргей Макавецкі і Канстанцін Лаўраненка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude5

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік БАТЭ прыцягнуў на матч з мінскім «Дынама» іконы10

У беларускі два гады былі жудасныя прыступы болю ў жываце. Прычына аказалася даволі рэдкая9

На Форуме Астрожскіх у Кіеве абмеркавалі праблемы беларусаў ва Украіне2

Дальнабоя з Баранавічаў, цёзку па прозвішчы нямецкай канцлеркі, асудзілі за «падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў»7

Прэзідэнт Латвіі: Большасць краін НАТА не адаб'е ракет Расіі1

1,30 рубля за кілаграм бульбы: што прадаюць у Мінску на восеньскіх кірмашах

Каверын задумаўся, чаму б Ціханоўскай не раздзецца, каб прыцягнуць увагу да Беларусі. У шоку былі ўсе63

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude5

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць