Свет

У аэрапорце Бангкока злавілі сцюардэсу, якая спрабавала правезці пад адзеннем 30 чарапах

Кантрабандыстцы пагражае да 10 гадоў турмы.

У міжнародным аэрапорце Суварнабхумі ў Бангкоку мытнікі зрабілі знаходку, якая здзівіла і шакавала нават дасведчаных супрацоўнікаў. Яны спынілі 19‑гадовую дзяўчыну з Тайваня, якая збіралася вылецець у Тайбэй — і знайшлі 30 жывых чарапах, схаваных у яе пад адзеннем.

Як паведамляе Bild са спасылкай на Bangkok Post, жывёлы былі прымацаваныя да цела скотчам і змешчаны ў невялікія мяшочкі. Верагодна, так кантрабандыстка спрабавала пазбегнуць выяўлення чарапах пры звычайнай праверцы багажу. Сканеры цела не заўсёды даюць гэтак жа выразныя выявы, як сканеры багажу. На гэта, відавочна, і быў разлік. Гаворка ідзе пра індыйскіх зорчатых чарапах (Geochelone elegans) — від строга ахоўваецца, таму запатрабаваны на чорным рынку.

Для жывёл такі спосаб перавозкі азначае гадзіны пакут. У іх амаль няма паветра, няма вады, яны не могуць рухацца. Многія задыхаюцца, атрымліваюць траўмы ці паміраюць ад стрэсу. У некаторых краінах Азіі індыйскіх зорчатых чарапах лічаць экзатычнымі хатнімі гадаванцамі. На чорным рынку кошт можа дасягаць сотняў ці тысяч еўра за адну жывёлу.

Для затрыманай, якая, як паведамляецца, працуе бортправадніцай у в'етнамскай авіякампаніі, гэта можа мець сур'ёзныя наступствы. У Тайландзе дзейнічае закон аб захаванні і ахове дзікай прыроды. За незаконнае валоданне ці вываз відаў, якія ахоўваюцца, пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі і/або штраф да аднаго мільёна бат (прыкладна 25 тысяч еўра).

30 індыйскіх зорчатых чарапах канфіскаваныя і перададзеныя спецыялістам.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная8

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля дызельнай здзелкі Трампа і Пуціна дэфіцыт паліва абвастрыўся ў самой Расіі3

Беларускія хірургі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы

У Мінску сутыкнуліся два аўтамабілі і запусцілі ланцуговую рэакцыю

Харват прыйшоў уладкоўвацца ў тэхнакампанію, але замест гэтага спакусіўся на крадзеж даражэннага Bugatti ўладальніка4

Човен не збіваюць, яго знаходзяць унутры дуба. Майстар на Палессі робіць унікальныя лодкі1

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі4

Вадзім Пракоп'еў: Ціханоўскі вярнуўся ў зону камфорту. Гэта нізкая планка, але я паважаю яго выбар59

У Мінск едзе генсак АБСЕ. Латушка супраць17

У Арыны Сабаленкі падчас тэлешоу скралі заручальны пярсцёнак за 800 тысяч даляраў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная8

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць