Аўто11

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы

Беларускія таксісты звярнуліся ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю з просьбай падняць тарыфы. Асацыяцыя перавозчыкаў пасажыраў аўтамабілямі-таксі падзялілася адказам.

У ведамстве паведамілі, што тарыфы на паслугі таксі не падлягаюць дзяржаўнаму цэнаваму рэгуляванню. Суб’екты вызначаюць іх самастойна, улічваючы шматлікія фактары: выдаткі, кан’юнктуру рынку, маркетынгавую палітыку і іншыя.

— Цяпер у сферы транспарту падлягаюць цэнаваму рэгуляванню тыя паслугі, якія забяспечваюць сацыяльныя стандарты і гарантыі насельніцтву пры рэгулярных перавозках пасажыраў, — адзначылі ў МАРГ.

Там параілі пры прыняцці рашэнняў аб павышэнні цэн прытрымлівацца агульнанацыянальных падыходаў справядлівага цэнаўтварэння і прагназаванага на 2026 год узроўню інфляцыі (7%).

— У сувязі з гэтым рост тарыфаў на паслугі па перавозцы пасажыраў аўтамабілямі-таксі ў прапанаваным Асацыяцыяй памеры (на 30%) зараз не падтрымліваецца МАРГ, — гаворыцца ў паведамленні.

Па інфармацыі ведамства, магчымы паўторны зварот аб павышэнні тарыфаў таксі па выніках I паўгоддзя 2026 года з улікам паказчыка індэкса спажывецкіх цэн.

Каментары1

  • Вася
    09.04.2026
    Да куда уже, лукашисты сделали и так такси полностью недоступным для людей

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч15

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч15

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць