Свет66

«Узровень энтузіязму для мяне мае значэнне». Трамп згадаў пра краіны, якія не хочуць дапамагаць яму ў Армузскім праліве

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што некаторыя краіны не выказваюць энтузіязму ў дапамозе па разблакаванні Армузскага праліва, і паўтарыў заклік аказаць такую падтрымку, піша Reuters.

Дональд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images

Дональд Трамп адзначыў, што сярод краін, якія атрымлівалі абарону ЗША на працягу многіх гадоў, ёсць такія, якія не праявілі асаблівага імкнення да ўдзелу ў цяперашняй вайне, пачатай ЗША і Ізраілем у Іране.

«Нехта ставіцца да гэтага з вялікім энтузіязмам, а нехта — не. Сярод іх ёсць краіны, якім мы дапамагалі на працягу многіх-многіх гадоў. Мы абаранялі іх ад жахлівых знешніх пагроз, але яны не праявілі асаблівага энтузіязму. А ўзровень энтузіязму для мяне мае значэнне», — заявіў Трамп падчас мерапрыемства ў Белым доме.

Раней Трамп папярэдзіў, што НАТО чакае «вельмі дрэнная будучыня», калі саюзнікі не дапамогуць аднавіць праход праз стратэгічна важны праліў, які быў фактычна заблакаваны Іранам пасля амерыкана-ізраільскіх удараў.

Некаторыя еўрапейскія краіны, аднак, адмовіліся ўдзельнічаць у гэтай місіі. Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер заявіў, што Лондан працуе з партнёрамі над агульным планам для разблакавання руху суднаў, але не ў межах НАТО. Міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус адхіліў патрабаванне Трампа аб сумеснай ахове праліва, а Іспанія таксама адмовілася ўдзельнічаць у гэтай аперацыі.

Каментары6

  • Ну-ну
    16.03.2026
    У чым праблема папрасіць утвораную Трампам жа «Раду міру»? Або, напрыклад, Абэрбайджан, Камбоджу і Альбанію, вайну паміж якімі ён так удала ўрэгуляваў. Можна было б таксама папрасіць армію выспы Эпстына, але той, на жаль, ужо не жывы.
  • Найперш не галасі!
    16.03.2026
    1. Шматразовы наведвальнік педафільнага бардэля і шасціразовы банкрут-неплацельшчык і крадун чужых медалёў галосіць "мы дапамагалі шмат гадоў" пасля таго як сам адмяніў і асудзіў рашэнні і палітыку сваіх папярэднікаў. А партрэт Байдэна выкінуў з галерэі партрэтаў прэзідэнтаў ЗША.
    Накасячыўшы сам, цяпер спрабуе схавацца за папярэднікаў - "мы дапамагалі". Дапамагалі, калі штурмавалі Белы дом?

    2. Энтузіязму не бракуе ягонаму сябру Пуціну, які "добры хлопец, хоча міру ва Украіне". Пуціну ён сапраўды дапамагае, вось толькі праваслаўны чэкіст Пуцін з чэкісцкім энтузіязмам чамусьці дапамагае аятолам і Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі.

    3. Відавочна, што план Пуціна - Трампа прадугледжвае ўцягванне Еўропы ў ізральска-арабскую вайну на Блізкім Усходзе, каб Еўропа ахвяравала Украінай дзеля расійскае нафты.
  • Ну
    16.03.2026
    Вось жа блазан.. Ты ж ужо "амаль перамог" і нават дапамога "некалі вялікага саюзніка" (Велікабрытаніі) літаральна на мінулым тыдні табе была непатрэбная!? Нешта пайшло не так?

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран7

Колькі беларусаў вучыцца ў амерыканскіх універсітэтах?2

Карціну амерыканскай мастачкі набылі на распродажы за 30 даляраў, а пасля прадалі за 1,35 мільёна

Многія беларусы не заўважаюць гэты дзіўны надпіс у мінскім метро. Што з ім не так?21

Чэшскі ўрад пашырыў магчымасць атрымаць візы для беларусаў6

Сабака моцна пагрыз буйную купюру, але яе ўсё адно прынялі. У якіх выпадках не варта адчайвацца?3

Што такое рабатызаваныя турэлі, якія павінны выратаваць Кіеў ад рэактыўных «шахедаў»2

Кіеў пачаў аддзяляць беларусаў ад Лукашэнкі. Калі гэта зменіць жыццё беларусаў ва Украіне?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы4

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць