Свет1414

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў

Вялікабрытанія і яшчэ некалькі еўрапейскіх краін не падтрымалі заклік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа накіраваць вайсковыя караблі для разблакавання Армузскага праліва. Трамп перад тым папярэдзіў, што для НАТА будзе дрэнным знакам, калі саюзнікі адмовяцца дапамагчы ў ахове гэтай важнай марской артэрыі, піша The Moscow Times.

Танкеры ў Армузскім праліве. Фота: AP / Altaf Qadri

Раней прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заяўляў пра магчымасць накіравання ў рэгіён авіяноснай групы. Аднак Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Італія, Іспанія і Люксембург выступілі супраць пашырэння вайсковага ўдзелу ў канфлікце вакол Ірана.

Брытанскі прэм’ер Кір Стармер адзначыў, што ягоная краіна не хоча ўцягвацца ў маштабную вайну. Паводле яго слоў, Лондан разам з саюзнікамі шукае калектыўнае рашэнне, якое дапаможа аднавіць працу Армузскага праліва і стабілізаваць нафтавы рынак. Пры гэтым Вялікабрытанія ўжо размясціла ў рэгіёне аўтаномныя сістэмы для пошуку марскіх мін.

Міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус таксама адхіліў патрабаванне ЗША адправіць флот у гэты раён, заявіўшы, што гэта не вайна Германіі. Нямецкія ўлады лічаць, што канфлікт трэба як мага хутчэй завяршыць дыпламатычным шляхам, а павелічэнне вайсковай прысутнасці толькі ўскладніць сітуацыю. Раней кіраўнік МЗС Германіі таксама падкрэсліваў, што Берлін не будзе ўдзельнічаць у ваеннай аперацыі ў гэтым рэгіёне.

Грэцыя таксама заявіла, што не плануе праводзіць ніякіх ваенных аперацый у Армузскім праліве. Афіны гатовыя ўдзельнічаць толькі ў місіі Еўрасаюза па абароне суднаў у Чырвоным моры.

Іспанія таксама адмовілася падтрымліваць ваенныя дзеянні. Міністр абароны Маргарыта Роблес заявіла, што галоўная мэта павінна заключацца ў як мага хутчэйшым спыненні вайны, а не ў яе пашырэнні. Міністарка замежных спраў Іспаніі дадала, што краіна не будзе рабіць крокаў, якія могуць яшчэ больш абвастрыць сітуацыю.

Сумненні наконт пашырэння ваенных місій у гэтым раёне выказаў і віцэ-прэм’ер Італіі Антоніа Таяні.

Супраць адпраўкі войскаў выступіў і Люксембург. Намеснік прэм’ер-міністра Ксаўе Бетэль заявіў, што краіна не паддасца ціску і шантажу з боку ЗША. Паводле яго слоў, Люксембург можа дапамагчы ў галіне сувязі або спадарожнікавых тэхналогій, але не будзе накіроўваць у рэгіён войскі ці вайсковую тэхніку.

Каментары14

  • Дохтур
    16.03.2026
    Это тебе, Трамп, ответа от много раз оскорбляемых тебе стран ЕС. Кушай на здоровье. Оно у тебя не очень.
  • .
    16.03.2026
    Не, Донни, сам обделался - сам и обтекай. А пацаны подождут, пока ты на этой войне покажешь все свое слабоумие и профукаешь остатки рейтинга - как раз к промежуточным выборам. Где твою партию вынесут вперед ногами, и пинать тебя станет правилом хорошего тона даже среди республиканцев. Как там у Ильфа и Петрова: "дальше ваши рыжие кудри примелькаются, и вас просто начнут бить."
  • Отец Засандалин
    16.03.2026
    Трамп должен заключить сделку НЕМЕДЛЕННО.

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

СБУ атакавала авіябазу «Сакі» ў Крыме8

У мінскім аэрапорце запусцілі тэставанне сэрвісу па самастойнай рэгістрацыі і здачы багажу

У Беларусі ўжо +30°С

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе1

Добкін: Шмат гавораць, колькі работнікаў ШІ зробіць непатрэбнымі, але ж колькі новых спраў і прац ён дазволіць стварыць?5

Дзяніс з Нясвіжа дзесяць гадоў адпрацаваў на лікёра-гарэлачным заводзе. А знайшоў сябе і найлепш стаў зарабляць як блогер Алкабард13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць