Свет44

Трамп заклікаў краіны, якія пацярпелі ад закрыцця Армузскага праліва, накіраваць туды вайсковыя караблі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Кітай, Францыю, Японію, Паўднёвую Карэю, Вялікабрытанію і іншыя краіны накіраваць вайсковыя караблі ў Армузскі праліў, каб ён «перастаў уяўляць пагрозу» з боку Ірана. Пра гэта ён напісаў у сваім паведамленні ў сацсетцы Truth Social 14 сакавіка.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Трамп адзначыў, што Іран можа запускаць дроны або ракеты ў бок праліва. Ён заклікаў краіны, якія пацярпелі ад магчымай блакіроўкі праліва, накіраваць караблі для забеспячэння адкрытасці і бяспекі маршруту.

«Спадзяюся, Кітай, Францыя, Японія, Паўднёвая Карэя, Вялікабрытанія і іншыя краіны, якія пацярпелі ад гэтага штучнага абмежавання, накіруюць караблі ў гэты раён, каб Армузскі праліў перастаў уяўляць пагрозу», — напісаў Трамп.

Пры гэтым прэзідэнт ЗША дадаў, што Амерыка працягне ваенныя дзеянні супраць Ірана і «хутка зробіць» Армузскі праліў бяспечным і свабодным.

Эскалацыя ў рэгіёне прывяла да фактычнага блакавання Армузскага праліва — ключавога маршруту паставак нафты і ЗПГ з краін Персідскага заліва, што адбілася на ўзроўні экспарту і здабычы энергарэсурсаў і прывяло да значнага росту цэн на нафту і газ на сусветных рынках.

На фоне росту цэн ЗША часова знялі санкцыі на продаж расійскай нафты і нафтапрадуктаў, загружаных на судны да 12 сакавіка, але міністр энергетыкі ЗША пры гэтым адзначыў, што абмежаванні супраць расійскай нафты ў цэлым не адмяняюцца.

Каментары4

  • Агент Хели Коптер
    14.03.2026
    Нормально, Краснов! Ты с другом биби заварил кашу ни с кем ни советуясь, а сейчас другие с какого то перепуга должны влезать в ваши блудняки. Никто в здравом уме вам помогать не будет. Скорее все запасаются попкорном, что бы понаблюдать за твоими ужимками.
  • Кококо
    14.03.2026
    Агент Хели Коптер, ну тады сядзіце і глытайце нафту па 100-150, дзевачкі. Папрывыкалі ўсё на халяву мець.
  • Найперш ге галасі!
    15.03.2026
    Кококо, не галасі, як Трамп.
    Калі і надалей падтрымліваць свавольствы Пуціна-Трампа, то заўтра нафта будзе і па 200 і па 300 і толькі з іхняга дазволу.
    Як Ізраіль дбае толькі пра сябе, праігнараваўшы нашыя еўрапейскія каштоўнасці і клопаты, то і ад Еўропы яшчэ на старце атрымаў адказ як з люстэрка - "гэта не нашая вайна".
    Ну а Трамп можа не кукарэкаць ў сацсетках, а папрасіць дапамогі напрыклад ў Даніі, маўляў, дапамажыце мне хутчэй выскачыць з Ірана, каб я хутчэй улез у Грынляндыю.

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

«Нам сказалі: вызваліць стайні да 1 ліпеня». Чым скончыўся канфлікт вакол коней у Ратамцы4

Інстытут пладаводства прапанаваў усім ахвотным сабраць у садзе чарэшні. Амаль столькі ж, як і на рынку — але калі ў рот, то бясплатна!5

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў1

КДК паказаў, як разабраўся ў Круглянскім раёне з разбітай дарогай. Гэта трэба бачыць ФОТЫ8

Беларусы ўсім Threads прапануюць дапамогу пацярпелым жыхарам Леніна, 96

У Германіі разгарэліся спрэчкі вакол планаў зносу нацысцкага бункера пад Берлінам2

Кубак Івуліна перайменавалі ў Кубак Мелказёрава1

«Мне так добра раней ніколі не было». Як жыве беларуская сям’я, у якой жонка аддала нырку мужу1

СБУ атакавала авіябазу «Сакі» ў Крыме8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць