Свет66

Трамп адпраўляе на Блізкі Усход 5 тысяч марскіх пехацінцаў

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп вырашыў накіраваць на Блізкі Усход дадатковыя сілы — каля пяці тысяч амерыканскіх марскіх пехацінцаў, а таксама некалькі вайсковых караблёў. Запыт на перакіданне войскаў, які паступіў ад Цэнтральнага камандавання ЗША, ужо ўхваліў кіраўнік Пентагона Піт Хегсэт, піша The Wall Street Journal са спасылкай на трох амерыканскіх чыноўнікаў.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Паводле паведамленняў, дэсантны карабель USS Tripoli, што базуецца ў Японіі і перавозіць марскіх пехацінцаў, ужо накіроўваецца ў рэгіён, дзе і без таго знаходзяцца іншыя падраздзяленні ЗША.

Хоць Трамп раней публічна сцвярджаў, што наземная аперацыя ў Іране была б «марнай тратай часу», паводле інфармацыі крыніц, у неафіцыйных размовах ён разглядае магчымасць абмежаванай прысутнасці амерыканскіх войскаў у Іране. Гаворка не ідзе пра поўнамаштабнае ўварванне. Разглядаецца сцэнар, пры якім ЗША маглі б узяць пад кантроль запасы іранскага ўрану, а пасля вайны — наладзіць супрацоўніцтва з Тэгеранам у нафтавай сферы па прыкладзе адносін з Венесуэлай.

Рашэнне аб узмацненні вайсковай прысутнасці прынята на фоне рэзкага абвастрэння сітуацыі ў Армузскім праліве — важным марскім шляху, праз які праходзяць каля 20% сусветных паставак нафты. Іран актывізаваў атакі на караблі ў праліве і фактычна паралізаваў у ім суднаходства, што прывяло да росту коштаў на нафту. Раней Трамп заяўляў, што ЗША могуць суправаджаць танкеры праз праліў, а 13 сакавіка нават прыгразіў нанесці па Іране «вельмі моцныя ўдары» на працягу наступнага тыдня.

Унутры амерыканскай адміністрацыі пры гэтым няма поўнай згоды наконт мэт і працягласці ваеннай кампаніі. Паводле інфармацыі журналістаў, сам Трамп схіляецца да таго, каб працягваць канфлікт яшчэ некалькі тыдняў, разлічваючы аслабіць Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі настолькі, каб у Іране магло пачацца ўнутранае паўстанне. Аднак яго супярэчлівыя заявы часта бянтэжаць нават бліжэйшых дарадцаў.

Паведамляецца, што ў атачэнні Трампа цяпер існуюць тры групы з рознымі пазіцыямі:

  • «ястрабы», якія патрабуюць жорсткіх ваенных дзеянняў;
  • палітычныя дарадцы, якія хвалююцца пра рост коштаў на паліва і магчымыя наступствы для выбараў;
  • папулісты, што заклікаюць не ўцягвацца ў доўгі і цяжкі канфлікт.

Каментары6

  • Вася
    13.03.2026
    Такое чувство, что этому тоже "Движухи" не хватает.
  • Лапідарны дэбіл
    14.03.2026
    Вова і Саша могуць рабіць у Прыбалтыцы бабах.
  • Отец Засандалин
    14.03.2026
    Ok Trump.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць