Свет99

Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход

Дональд Трамп у інтэрв’ю NBC News заявіў, што часовае змякчэнне санкцый на расійскую нафту — гэта вымушаны крок для стабілізацыі сусветных цэн. Вашынгтон дазволіў гандаль расійскімі энерганосьбітамі, загружанымі на судны да 12 сакавіка, але гэтае паслабленне дзейнічае толькі да 11 красавіка.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Рэзкае падаражанне нафты адбылося з-за ваеннай аперацыі ЗША супраць Ірана. Каб пазбегнуць энергетычнага крызісу і шокавых цэн на запраўках, Белы дом вырашыў часова «распакаваць» расійскі экспарт.

Трамп падкрэсліў, што санкцыйны ціск будзе адноўлены ў поўным аб'ёме, як толькі сітуацыя на Блізкім Усходзе нармалізуецца.

Пры гэтым паслабленні не тычацца транзакцый, звязаных з самім Іранам ці таварамі іранскага паходжання.

Таксама Трамп заявіў, што не гатовы заключыць пагадненне аб спыненні вайны з Іранам, «таму што ўмовы пакуль недастаткова добрыя», але адмовіўся назваць, якімі будуць гэтыя ўмовы. «Іран хоча заключыць здзелку, а я не хачу яе заключаць, бо ўмовы пакуль недастаткова добрыя», — сказаў ён.

Каментары9

  • навсегда
    15.03.2026
    Значит санкции сняты навсегда.
    Во-первых, Близкий Восток не успокоится никогда, во-вторых, потом найдут другую причину для сеятия санкции, т.к. появятся, не только в Венгрии, Бельгии, Словакии, США, Китае, Индии интересанты, чтобы их не возобновлять.
  • Но он же obliterated там все, что хотел в прошлом июне
    15.03.2026
    Как вам после этого можно верить?
  • Найперш не галасі!
    15.03.2026
    1. Санкцыі на Расію адмененыя для стабілізацыі цэнаў на нафту.
    2. Вайна на Блізкім Усходзе пачатая для дэстабіліўацыі цжнаў на нафту і атрымання Расеяй звышдаходаў.

    Сама па сабе Расея сёння ўваходзіць ў велізарны эканамічны крызіс. Яшчэ не задыхнулася, але ўжо пачынае цяжка дыхаць. Напрыклад заводы аўтапрома пераходзяць на 4 і 3-х дзённы рабочы тыдзень. У параўнаннітз мінулым годам аб'ёмы рухнулі на 61%, чыгуначнае машынабулаванне на 33%, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў на 10%, іпатэка амаль цалкам зачынілася... Абвал паўсюль за аыключэннем галіны "производство летательных аппаратов", там рост.
    І тут бац, знайшлі рашэнне - міжусобная вайна на ўвесь Блізкі Усход з блакадай Армузскай пратокі.

    І яшчэ факт: абёмаў венесуэльскай нафты, якія цалкам кантралюе Трамп, хопіць для ўсёй планеты на 1322 гады пры сэняшнім ўзроўні спажывання.
    Трамп, раздаючы квоты і ліцэнзіі на здабычу нафты ў Венесуэле можа зрабіць нафту амаль бясплатнай доч ўсіх.

    Замест гэтага ён на карысць Пуціна забяспечыў вайну на ўвесь Блізкі Усход і жорстка заблакаваў выхад венесуэльскае нафты на міжнародны рынак.
    І зняў з Крамля санкцыі.

    Як там... "Лапідарна геніяльны, найлепшы за 100 гадоў"?

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць