Эканоміка22

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь

З 1 красавіка 2026 года Расія плануе ўвесці больш строгія правілы для ўвозу аўтамабіляў з краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Праект пастановы расійскага Мінпрамгандлю фактычна ліквідуе папулярную схему, якая дазваляла расіянам эканоміць на мытных плацяжах пры імпарце аўтамабіляў праз Беларусь, Казахстан і Кыргызстан, піша Telegraf.news.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак

Для расіян гэта азначае, што аўтамабілі, увезеныя такім чынам, стануць даражэйшымі, а ў тых, хто ўжо карыстаўся схемай, могуць запатрабаваць даплаціць розніцу мытных збораў.

Згодна з новым дакументам, аўтамабілі, якія прыватныя асобы ўвозяць для асабістага карыстання з краін ЕАЭС, будуць абкладацца зборам гэтак жа сама, як і аўтамабілі, якія ўвозяць юрыдычныя асобы. У расійскім Мінпрамгандлі тлумачаць, што гэта робіцца для таго, каб «выраўняць умовы аплаты ўтылізацыйнага збору» для ўсіх катэгорый грамадзян.

Раней існавала такая «шчыліна»: прыватныя асобы маглі ўвозіць аўто без даплаты розніцы мыты, калі машына была для асабістага выкарыстання. Продаж такога аўто магчымы быў толькі праз год ці пасля аплаты камерцыйнага ўтылізацыйнага збору, але канчатковая цана ўсё адно заставалася ніжэйшай за кошт эканоміі на мытах.

Асабліва папулярнымі ў імпарцёраў былі Беларусь і Кыргызстан. Паводле звестак агенцтва «Автостат», у 2025 годзе з Беларусі ў Расію ўвозілі 17,1 тысячы новых і 19,1 тысячы ўжываных аўтамабіляў, а з Кыргызстана — 53,6 тысячы новых і 2,8 тысячы ўжываных аўто.

Эксперты тлумачаць, што ў Беларусі машыны афармлялі на мясцовых льготнікаў з 50%-й зніжкай на мыту, а ў Кыргызстане ў мытных дакументах пазначалі зніжаны кошт аўто.

У Беларусі цяпер таксама абмяркоўваецца абмежаванне на самастойны ўвоз аўтамабіляў для наступнага продажу. Беларуская аўтамабільная асацыяцыя прапанавала ўрэгуляваць перапродаж так, каб не парушаць правы грамадзян на магчымасць недарагога набыцця аўто для сябе, уключаючы шматдзетныя сем’і і людзей з інваліднасцю.

Каментары2

  • Ёсік
    14.02.2026
    Ну і навошта ўлазіць у нейкія хаўрусы з расеяй, калі ты заўсёды прайграеш, бо яны сябе лічаць звышдзяржавай. Што бароніце, лапценогія, УАЗ, каліну ці аўрус?
  • я не понимаю
    14.02.2026
    Зачем нам этот ЕврАзЭС . Почему мы должны из за руснаков пошлины платить.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год1

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць