Музыка88

«Яна хоча забраць сабе нават тое, што з’яўляецца маім». Экс-прадзюсарка Леры Яскевіч эмацыйна адказала на ўсе абвінавачванні

Надоечы Лера Яскевіч агаломшыла сваіх фанатаў: спявачка заявіла, што неўзабаве яе песні знікнуць з усіх музычных пляцовак, і большую частку з іх яна ніколі больш не зможа выконваць. Яскевіч збіраецца выдаліць іх сама праз канфлікт з экс-менеджаркай і ў мінулым найлепшай сяброўкай Ганнай Навіцкай.

«Сяброўства з боку Ані было магчымае толькі ў тым выпадку, калі яна зможа на мне зарабляць грошы. Я прыняла рашэнне выдаліць усе свае трэкі, каб вызваліцца ад залежнасці ад гэтага чалавека. Гэта балюча, але лепш, чым працягваць карміць звера», — не хавала эмоцый Яскевіч.

Прадзюсарка Ганна Навіцкая ў адказ запісала відэа, у якім падзялілася сваёй версіяй падзей.

Лера Яскевіч і Ганна Навіцкая на працягу 10 гадоў былі найлепшымі сяброўкамі. Фота: УКантакце

Лера Яскевіч пазнаёмілася з Ганнай Навіцкай, калі ёй было 17 гадоў — у 2016 годзе. Навіцкая дапамагла Яскевіч паступіць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, звазіла на ўкраінскі Х-Фактар, была яе менеджаркай і найлепшай сяброўкай — дзяўчаты жылі разам і нават нейкі час дзялілі ложак.

У 2022 годзе пасля пачатку вайны ва Украіне Яскевіч перабралася ў Варшаву, а Навіцкая засталася ў Беларусі — яны працягвалі творчую супрацу, але яе было ўсё менш. Прадзюсарка пераключыла ўвагу на новы праект — гурт «Барысаўскі тракт», і ў канцы 2025 года Яскевіч прапанавала ёй пераглядзець фармат працоўных адносін: замест ранейшай дзяльбы заробленага 50 на 50 спявачка захацела атрымліваць на рукі поўную суму, пры гэтым яна гатовая была забраць на сябе ўсю менеджарскую і адміністратыўную працу Навіцкай. Апошняя, з ейных слоў, не пагадзілася на такія ўмовы — так і выбухнуў канфлікт, пасля якога Яскевіч збіраецца выдаліць усе свае трэкі, запісаныя да 2024 года.

Фота: скрыншот з ютуб-канала Ганны Навіцкай

Як распавяла ў сваім відэа Ганна Навіцкая, пасля публічных абвінавачванняў на яе адрас з боку Леры Яскевіч яна сутыкнулася з цкаваннем і хейтам, якія лічыць незаслужанымі.

«Мой уклад у праект «Лера Яскевіч» быў абясцэнены і растаптаны. Лера палічыла, што яна ў праве забраць абсалютна ўсё, нават тое, што ёй не належыць. Мы не прыйшлі да таго, каб нешта перагледзець, па-чалавечы абмеркаваць, памяняць умовы».

Навіцкая расказала, што яшчэ да таго, як праект «Лера Яскевіч» пачаў прыносіць стабільны даход, яна ўклала ў яго раскрутку больш за 20 тысяч даляраў уласных сродкаў. Для яе гэта было інвестыцыяй у праект, у які яна верыла.

«Я дапамагла Леры паступіць ва ўніверсітэт. Арэнда жытла, кішэнныя расходы, побытавыя рэчы — усё гэта пасля пераезду ў Мінск Леры спансавала я. Я інтэгравала яе ў сталічнае жыццё, знаёміла з тусоўкай, прафесіяналамі ў творчай сферы. Я дапамагала ёй са здымкамі на каверы (а потым з кліпамі на песні), з першымі кватэрнікамі, гастролямі. Я закрывала ўсе арганізацыйныя моманты. Я прапанавала запісваць ёй аўтарскія песні — яна пагадзілася. Так з’явілася песня «Джон», яна напісаная намі абедзвюма: я напісала другі куплет.

Ды і далей праца ў нашым дуэце будавалася ў падобнай механіцы: уся фабрыка вытворчасці песень была максімальна сумесная. Увесь прадакшн пасля таксама быў на мне: я плаціла за ўсе этапы для з’яўлення песняў і кліпаў ажно да 2019 года».

У сябровак не было кантракта, бо яны адчувалі сябе «сёстрамі». Але Навіцкая прапанавала зарэгістраваць правы на аўтарскія песні ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці — там яны ўказаныя як паўнавартасныя суаўтаркі, таму ўсе грошы ад дыстрыбуцыі трэкаў дзеляцца напалам. Такая ж схема была зацверджаная на даходы ад іншых праектаў.

«Лера жыла са мной і не працавала. Уся атмасфера, у якой яна стварала свае песні, была максімальна камфортнай і бяспечнай, ёй не трэба было бегчы штодзень на дадатковую працу і падпрацоўкі. У яе было ўсё, каб займацца музыкай і блогерствам. Яна прыехала ў 2016-м, а ў 2019‑м у яе ўжо быў «Дыснэйлэнд»: крутыя калабарацыі і рэкламныя прапановы… А ў канцы 2025‑га года яна прыходзіць да думкі, што агулам магла б дасягнуць усяго сама, і яна не проста хоча перагледзець умовы, а хоча разарваць усё і забраць усё сабе — нават тое, што з’яўляецца маім». 

Яскевіч лічыць стварэнне для яе вобразу «з гразі ў князі» абразлівым, бо, па яе словах, Аня заўважыла яе ўжо «не пустой дзяўчынкай», а са 100 тысячамі падпісантаў у інстаграме і 20‑цю тысячамі ў ютубе.

«Акрамя таго, на другі ж дзень пасля пераезду ў Мінск, Аня адвяла мяне на кастынг на бэк-вакал у караоке Багема. На начныя змены ў 17 год. А потым там я працавала ў кавер-дуэце на летніх тэрасах — заробленыя грошы паміж намі дзяліліся».

Праз немагчымасць дамовіцца прыватна прадзюсарка прапанавала былой падапечнай прафесійную медыяцыю, але, з яе слоў, Лера Яскевіч прапанову адмяла.

«Таксама я прапаноўвала ёй падпісаць дамову, дзе мы б урэгулявалі ўсе моманты — ніякага адказу. Яна проста ў аднабаковым парадку прыняла рашэнне выдаліць усе трэкі і перакласці адказнасць на мяне. Але я супраць выдалення трэкаў», — падсумоўвае Навіцкая.

Каментары8

  • Indrid Cold
    09.02.2026
    Хто гэтыя рускамоўныя ноўнэймы?
  • Я ў палiтыку не лезу
    09.02.2026
    Вельмi цiкава. Дык а ў чым суць? Хто гэтыя спрачаючыеся дзяўчынкi?
  • Навіцкая моргні
    09.02.2026
    Навіцкая зараз у Беларусі, гэта адзначае шта праз яе канторка лье бруд на Леру, каб адпомсціць. Свабодных і таленавітых валет і ко. ніколі не любіў.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко6

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць