Музыка44

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?

Лера Яскевіч апублікавала ў інстаграме загадкавае відэа, у якім агучыла галоўны страх на сёння: «Існуе верагоднасць, што я больш ніколі не буду публікаваць песні пад сваім імем — «Лера Яскевіч». Спявачка дапускае, што можа змяніць кірунак творчасці: яна нават замовіла сабе швейную машынку, каб вучыцца шыць. 

У падвешаным стане артыстка знаходзіцца больш за месяц.

Лера Яскевіч. Фота: інстаграм @grannypocket

«У пачатку снежня ў мяне здарылася не самая прыемная «распакоўка». Я ўпершыню стукнулася з такім у сваім жыцці, усё адчуваецца як сюр. Ці як банальны сюжэт з тэлевізара, дзе ўсе чарговы раз кажуць: «важна глядзець, дзе ставіш подпіс» (нават калі гэтую паперку працягвае блізкі (як ты думаеш) чалавек», — распавяла блогерка.

У сувязі з новымі абставінамі можа аказацца так, што спявачка не зможа працягваць пісаць песні і выпускаць іх пад сваім імем і прозвішчам.

«Я чалавек, які здымае відэа са школьных часоў — для мяне гэта і творчае самавыяўленне, і спроба знайсці аднадумцаў ці рэкламадаўцаў, каб манетызаваць сваю працу. А цяпер той тып кантэнту, які быў скіраваны на прасоўванне маёй творчасці (а гэта большая частка кантэнту), ён проста робіцца неактуальны, і ў мяне адбываецца пераключэнне самасвядомасці. Каб вы разумелі, наколькі ўсё сур’ёзна — я сабе замовіла швейную машынку і збіраюся навучыцца шыць», — распавядала спявачка, ледзь стрымліваючы слёзы.

Дзяўчына вырашыла запісаць відэапрызнанне, каб аўдыторыя блога, калі што, ведала, куды яна знікла ці чаму яе кантэнт змяніўся. Большай колькасцю дэталяў на гэты момант Лера дзяліцца не гатовая, але абяцала, што раскажа ўсё ў будучыні падрабязней.

Лера Яскевіч. Фота: інстаграм @grannypocket

Як стала вядома «Нашай Ніве», сітуацыя, у якой апынулася Яскевіч, можа быць звязаная з яе экс-менеджаркай Ганнай Навіцкай. Менавіта яна ў свой час заўважыла Леру на ютубе, калі каверы самародка з Багушэўска, што ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці, пачалі глядзець сотні тысяч чалавек. Навіцкая дапамагла Яскевіч паступіць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, звазіла на ўкраінскі Х-Фактар, менеджарыла яе і была найлепшай сяброўкай — дзяўчаты нават здымалі разам кватэру.

Аднак сяброўства аказалася слабейшым за бізнэс-інтарэсы. Цяпер Лера Яскевіч шчыльна працуе з юрыстам, каб зразумець свае магчымасці па абароне ўласнага брэнда і аўтарскіх правоў.

Лера Яскевіч. Фота: інстаграм @grannypocket

Некаторыя фанаты шчыра здзівіліся абставінам, пра якія расказала любімая артыстка — некаторыя з іх лічылі, што Яскевіч працуе як незалежная артыстка і не прывязаная да лэйблаў.

«У мяне была сяброўка», — адказала ім спявачка, намякаючы на віноўніцу жыццёвага завароту.

Менеджарка Ганна Навіцкая пакуль не адказвае на пытанні журналістаў. Вядома, што сёння яна займаецца сталічным гуртам «Барысаўскі тракт».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Маскваротая гідота
    14.01.2026
    Ёй трэба выплюнуць рускі язык, пець і танчыць на іўрыце, ці беларускай мове.
  • Чел
    14.01.2026
    Вот что-то мне подсказывает, что если бы в свое время у Высоцкого или той же Земфиры забрали имена и фамилии, то им это нисколько бы не навредило. Может даже наоборот. Этикетка это всего лишь фантик, важно содержание. Если внутри ничего нет, то не поможет никакой красивый логотип. Сейчас вот гремит Тейлор Свифт, а ведь её до этого тоже сильно кинули и никуда не брали. Опять же пример Роулинг.
  • ужасная потеря для белорусской культуры...
    14.01.2026
    белорусы страдают и рвут на себе волосы...

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць