Свет99

Трамп сцягнуў да берагоў Ірана магутную армаду, і цяпер вырашае, што з ёю рабіць

У распараджэнні Дональда Трампа на Блізкім Усходзе з'явіўся магутны вайсковы кулак. Зараз амерыканскі прэзідэнт вырашае, як яго выкарыстаць: знішчыць ядзерныя аб'екты, разбамбіць ракетныя арсеналы ці паспрабаваць цалкам зрынуць рэжым аятолаў, піша WSJ.

Фота: Kevin Carter / Getty Images

Ваенна-марскія сілы ЗША, уключаючы авіяносец USS Abraham Lincoln, ужо занялі пазіцыі, з якіх могуць нанесці ўдар па любой кропцы Ірана. У Белым доме ідуць гарачыя спрэчкі аб далейшых кроках.

Трамп патрабуе ад дарадцаў варыянтаў хуткай і вырашальнай атакі, якая б не перарасла ў зацяжную вайну, але прымусіла б Тэгеран выканаць патрабаванні Вашынгтона.

Адміністрацыя разглядае некалькі сцэнарыяў, піша выданне.

Гэта маштабная кампанія па бамбаванні аб'ектаў Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) і ключавой інфраструктуры; кропкавыя ўдары: атака на ядзерныя цэнтры і ракетныя склады; змена ўлады ў Іране.

Сам Трамп выказваецца ў сваім стылі. Каментуючы канцэнтрацыю караблёў, ён заявіў: «Яны павінны недзе плаваць. Дык няхай ужо плаваюць каля Ірана». 

У чым рызыка?

Ваенныя эксперты папярэджваюць: простых рашэнняў няма. Іран, хоць і аслаблены, усё яшчэ можа адказаць масіраванымі ўдарамі дронаў і ракет па амерыканскіх базах і саюзніках, у прыватнасці па Ізраілі.

Акрамя таго, застаецца пытанне «наступнага дня». Дзяржсакратар Марка Рубіа прызнае: ніхто дакладна не ведае, што будзе з краінай, калі Алі Хаменеі сыдзе. Ёсць высокая імавернасць, што ўладу захопяць яшчэ больш радыкальныя генералы КВІР.

Пакуль Трамп трымае паўзу і захоўвае неадназначнасць, выкарыстоўваючы пагрозу сілай як рычаг для дыпламатычнага ціску. Тэгеран ужо заявіў аб гатоўнасці да перамоў, але патрабуе спыніць ваенныя пагрозы.

Каментары9

  • Отец Засандалин
    01.02.2026
    Так бывает, когда яйцы больше, чем голова.
  • Ага
    01.02.2026
    Ну так, Іран - гэта 90 млн насельніцтва і горы. І цэлыя орды ісламскіх фанатыкаў КВІР, можна так увайсці, што патом і ня выйсці. А губляць ім пасля апошніх пратэстаў ужо няма чаго, бо іранцы іх пазабіваюць усіх. Дык якая розніца супраць каго ваяваць?

    [Зрэдагавана]
  • ого
    01.02.2026
    Ага,
    не будуць яны нікуды заходзіць.
    Карабель цяжкавата ў гару перці.
    Пабамбяць крыху, можа ўкрадуць каго.
    Абвесцяць перамогу і паляцяць.

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць