Грамадства3838

Гайдукевіч: Жанчыне лепш веласіпед і самакат, а не машына

«Якую машыну ні купі — праз тыдзень бампер пабіты. 18 гадоў пабіты бампер, 18 гадоў машына стаіць пасярод горада без бензіну!»

Алег Гайдукевіч падчас эфіру. Скрын відэа. Крыніца: gaidukevich77 / Threads

Кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, дэпутат Алег Гайдукевіч у размове з журналісткай Аленай Радоўскай падзяліўся гісторыяй свайго сямейнага жыцця, якая, на яго думку, ілюструе адносіны жанчын з аўтатранспартам. Гэты момант размовы ён размясціў на сваёй старонцы ў Threads.

«Я быў жанаты 18 гадоў. 18 гадоў мая жонка забывала запраўляцца! Яна ўвесь час спынялася пасярод горада, тэлефанавала мне і казала: «Бензін скончыўся». І так было 18 гадоў.

Я клаў каністру, я кіроўцу прасіў, каб яе заправілі — нічога за 18 гадоў не змянілася. Вось вы, жанчыны, як за рулём!

І якую машыну ні купі — праз тыдзень бампер пабіты. 18 гадоў пабіты бампер, 18 гадоў машына стаіць пасярод горада без бензіну!» — са звыклай эмацыйнасцю крычаў Гайдукевіч.

На пытанне журналісткі, ці ездзіць цяпер яго жонка за стырном, і хто яе запраўляе і рамантуе бампер, палітык, пацёршы нос (прыкмета падману), нагадаў, што цяпер ён у разводзе і запэўніў:

«Былы муж. Былы муж — гэта назаўсёды. (…) Ну а як можна адмовіць былой жонцы? Вось як? Вось патэлефануе былая жонка, і хто? Хто дапаможа?»

«Маё меркаванне: жанчыне лепш веласіпед, электрасамакат, вялікі шлем — і каб яна спакойна ехала куды трэба», — працягнуў Гайдукевіч.

Марыя, былая жонка Алега Гайдукевіча, пасля разводу з'язджала да бацькоў у ЗША, але цяпер, відаць, вярнулася. Яна працуе выкладчыцай ёгі ў Мінску.

Бацька Марыі — былы старшыня Дзяржаўнага камітэта каштоўных папер Валянцін Шухно.

Каментары38

  • Фітнэс-трэнер
    28.01.2026
    Трапна на гэты раз ад дзікпікавіча. Жанчыны ў нас вельмі хутка сталі набіраць вагу і срачваць сваю жаночасць. Усіх на ровары ці пешшу паўсюль - машыны ў горадзе непатрэбныя!
  • Ведаеце,
    28.01.2026
    Джылі ў нас не пад жэншчыну...
  • Янка
    28.01.2026
    А Радоўская працавала ў нікабе? І хто дазволіў ёй адчыняць рот пад час інтэрв'ю з вялікім дзікпікам?!

Цяпер чытаюць

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны4

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык9

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

Чаму Марыя Калеснікава не прысутнічала на канферэнцыі «Новая Беларусь»?25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны4

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць