Грамадства3333

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР

Кніга Дароты Міхалюк, прысвечаная гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі, нядаўна была прызнаная непажаданай для распаўсюджвання ў Беларусі. Паводле тлумачэння ведамства, яе змест не адпавядае палажэнням дырэктывы Лукашэнкі аб дзяржаўнай ідэалогіі і можа шкодзіць інтарэсам краіны. Ініцыятыва ўнясення выдання ў забаронены спіс паходзіла ад пракуратуры Горацкага раёна.

Кніга Дароты Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка 1918‑1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці»

Пракуратура знайшла кнігу «Беларуская Народная Рэспубліка 1918—1929 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці» ў інтэрнэт-продажы і накіравала яе на экспертызу ў Рэспубліканскую камісію па ацэнцы сімволікі, атрыбутыкі і інфармацыйнай прадукцыі.

Паводле заключэння камісіі, асобныя часткі выдання супярэчаць дырэктыве Лукашэнкі ад 9 красавіка 2025 года № 12 «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы» і могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам.

На падставе гэтага Міністэрства інфармацыі ўключыла кнігу ў пералік друкаваных выданняў, распаўсюд якіх лічыцца небяспечным для нацыянальных інтарэсаў Беларусі. Кнігу знялі з продажу.

Каментары33

  • Алесь
    20.01.2026
    Фактычна гэта першы выпадак, калі кніга афіцыйна забаронена выключна на падставе супярэчэння ейнага зместу асабістаму меркаванню лукашэнкі - то бок наўпрост парушае нават "канстытуцыю 2022"
  • ...
    20.01.2026
    Якая грамадзянская вайна, прапагандыст? У краіне згода: усе згодныя, што ва ўладзе ўпыр са сваімі сілавікамі
  • мінак
    20.01.2026
    небяспечным для нацыянальных інтарэсаў Беларусі
    ======================================
    Кніга пра беларускую дзяржаўнасць шкодзіць нацыянальным інтарэсам Беларусі. Гучала б як анекдот, каб не было так сумна.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС анансаваў самае маштабнае пашырэнне санкцыйнага спісу супраць Расіі1

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

За квіткамі ў тэатр лялек зноў вядзецца сапраўднае паляванне. Так ужо трэці год1

Нацбанк выпускае залатую манету наміналам 100 рублёў4

Пурпуровае мора і трактары-амфібіі. Як на Палессі збіраюць журавіны3

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць