Свет99

Польшча за 2 гады і 2 мільярды еўра паставіць шчыт ад дронаў на беларускай мяжы

Польшча плануе за два гады стварыць маштабную сістэму абароны ад беспілотнікаў на сваіх усходніх межах. Пра гэта заявіў намеснік міністра нацыянальнай абароны краіны Цэзарый Томчык, піша The Guardian.

Польскія салдаты патрулююць мяжу. Фота: Attila Husejnow / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Новы абарончы комплекс абыдзецца больш чым у 2 мільярды еўра. Праект будзе фінансавацца пераважна за кошт еўрапейскіх сродкаў у межах праграмы абарончых пазык SAFE, а таксама часткова з польскага дзяржбюджэту.

Частку комплексу ўвядуць ужо праз паўгода, а цалкам завяршыць будаўніцтва плануюць за два гады.

Сучасныя сродкі барацьбы з БПЛА будуць інтэграваныя ў агульную лінію абароны, якая ўжо ўключае ракетныя комплексы і артылерыйскія сістэмы.

Адначасова Варшава ўзмацняе ахову межаў з Беларуссю і Калінінградскай вобласцю Расіі. У прыгранічных гмінах ствараюцца спецыяльныя лагістычныя цэнтры з абсталяваннем, якое дазваляе цалкам перакрыць мяжу за лічаныя гадзіны.

Штуршком для паскарэння праекта стала маштабная атака 10 верасня 2025 года, калі ў паветраную прастору Польшчы ўварваліся каля 20 расійскіх беспілотнікаў, значная частка якіх ляцела з тэрыторыі Беларусі.

Каментары9

  • 2 млрд
    28.12.2025
    ван дэр ляйн у́сё сьпіша
  • Вадзім
    28.12.2025
    Ghost , аяяй, як так, будынкі размалявалі, парадку няма. Пэўне ж, колькі там за сярэдні заробак можна прадуктаў купіць - гэта ня важна. Важна - будынкі дзеці размалявалі, а не строем пад ваенруком хадзілі
  • Беларус
    28.12.2025
    То ж класіка, калі кабінетныя генералы (без баявога досведу) рыхтуюцца да мінулай вайны. У выніку засвояць 2 млрд, а плёну будзе нуль. У палякаў зараз ёсць добрая магчымасць атрымаць баявы досвед, засвоіць сучасныя тэхналогіі і падыходы ў сферы супрацьдронавай барацьбы (асабліва што на оптавалакне). Вось толькі ці бачылі вы хоць адно польскае падраздзяленне ў складзе ЗСУ. Вось вам і адказ на ўсе гэтыя пыстыя заявы і дзеянні з боку палякаў.

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй36

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

Памерла кінааператарка Таццяна Логінава2

Першыя вынікі: «Адзіная Расія» набірае 58%14

Былы гулец зборнай Англіі па футболе трапіў пад каток проста падчас матча ВІДЭА

88‑гадовы кіроўца справакаваў аварыю ў цэнтры Мінска1

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю21

«Альтэрнатыва для Германіі» папярэдне выйграе выбары ў другім рэгіёне46

Памёр бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч4

Тры найбуйнейшыя металургічныя заводы Украіны спынілі працу пасля расійскіх атак. Цэлая галіна прамысловасці аказалася пад пагрозай 10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй36

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць