Здароўе

Суд у Аўстрыі апраўдаў лекараў, якія дазволілі 12‑гадоваму дзіцяці асіставаць падчас аперацыі на чэрапе

Ва ўніверсітэцкай клініцы Граца неймаверны выпадак атрымаў міжнародную вядомасць: у студзені 2024 года нейрахірург дазволіла сваёй 12‑гадовай дачцэ асіставаць падчас аперацыі. 

Ілюстрацыйнае фота

Паводле звестак абвінавачвання, дзяўчынка нават самастойна прасвідравала пацыенту Грэгару П. невялікую адтуліну ў чэрапе, піша Bild.

Хірург і яе асістэнт былі звольненыя з клінікі, і нават пачаўся суд паводле абвінавачвання ў прычыненні цялесных пашкоджанняў. Прысуд быў нечаканым: абодва лекары апраўданыя праз нястачу довадаў. Нібыта дзіця трымала медыцынскі дрыль толькі адной рукой, але не свідравала самастойна.

«Яны дазволілі дзяўчынцы прасвідраваць адтуліну ва ўжо аголенай чарапной костцы пацыента з дапамогай хірургічнага дрыля», — заявіла пракурорка Юлія Штайнер.

Перад гэтым нейрахірург нібыта патлумачыла сваёй дачцэ, як працуе прыбор, а яе калега рэгуляваў хуткасць кручэння падчас умяшання.

Штайнер удакладніла: «А што б адбылося, калі б дрыль не спыніўся аўтаматычна пасля праходжання касцяной тканкі? Гэта было надзвычайнай непавагай да пацыента і калег».

Пацыент Грэгар П. дагэтуль адчувае псіхалагічныя наступствы аперацыі: «Калі я ўспамінаю пра тое, што мяне аперавала дванаццацігадовая, у мяне парушаецца сон», — сказаў ён у судзе. — «Я ніколі б на гэта не пагадзіўся».

Падчас працэсу старшая лекарка папрасіла прабачэння за тое, што ўзяла дзіця ў аперацыйную: «Гэта была самая жудасная памылка ў маім жыцці». Яна патлумачыла, што пераключылася на тэлефонны званок і не заўважыла, як яе дзіця спытала ў калегі, ці можна дапамагчы. Асістэнт заявіў, што не стаў спрачацца з лекаркай наконт таго, што робіць дзіця ў аперацыйнай. Калі ў клініцы пачалі хадзіць першыя чуткі, нейрахірург, як ён сцвярджае, параіла яму ўсё адмаўляць.

Паводле слоў адной сведкі, пасля аперацыі маці зайшла з дачкой у палату і з гонарам сказала: «Мая дачка толькі што ўпершыню прасвідравала адтуліну».

Выпадак стаў вядомы пасля таго, як хтосьці падаў ананімную заяву. Асістэнт лекаркі запэўніў, што дзяўчынка паклала руку на яго руку, але ні хвіліны не кіравала прыборам самастойна. Суддзя ў выніку апраўдала абодвух абвінавачаных з-за нястачы доказаў: ніхто не бачыў, каб дзіця свідравала самастойна. Асабіста яна назвала тое, што адбылося, «вар'яцтвам».

Адвакат пацярпелага заявіў, што падасць грамадзянскі пазоў супраць дзяўчынкі: «Я ацаніў патрабаванне кампенсацыі маральнай шкоды на 20 000 еўра».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў56

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Усе навіны →
Усе навіны

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію5

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі3

Такарчук: Я шчыра выбачаюся перад Ціханоўскім за сваю фразу37

Бельгійскі велагоншчык фінішаваў з пераломамі двух рэбраў на «Вуэльце»

Колькасць загінулых у выніку ўдару па складзе боепрыпасаў пад Кіевам дасягнула 374

Гэты здымак атрымаў самую высокую ацэнку ў намінацыі «Партрэты жывёл»

У Расіі вызваліўся беларускі маньяк, якому прысудзілі больш за 20 гадоў за згвалтаванні1

З цэнтра горада прыбралі дызельныя аўтамабілі. Праз некалькі гадоў у дзяцей сталі здаравейшыя лёгкія5

«Я страціў 140 суседзяў». Рэпарцёры пабывалі ў зоне паводкі ў Непале

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў56

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць