Здарэнні2323

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Сёння было знойдзена цела хлопчыка, што знік у мінулую суботу ў Бярэзінскім раёне. Яно было за некалькі кіламетраў ад ровара. 

Сёння раней за кіламетр-паўтара ад вёскі Карбаўское быў знойдзены ровар хлопчыка і таксама след яго бота.

Максім знік у суботу, 8 лістапада ў вёсцы Карбаўское, куды прыехаў з бацькамі на вялікія выходныя. Мама і дзядуля ў суботу паехалі на пошту, а калі вярнуліся, то пабачылі, што хлопчык знік разам з роварам, паехаўшы з вёскі.

Сітуацыя ў пошуку ўскладнялася тым, што дзіця мае аўтызм, складана ішло на кантакт і магло не рэагаваць на крыкі ратавальнікаў і валанцёраў.

У пошуках бралі ўдзел некалькі сотняў чалавек.

Міліцыя разглядала некалькі версій: падлетак мог стаць ахвярай выкрадання, мог трапіць у дарожна-транспартнае здарэнне, мог заблукаць і не можа паведаміць пра сябе.

У міліцыі пацвердзілі гібель хлопчыка. Цела падлетка выяўлена без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці.

Па стане на раніцу 13 лістапада абследавана 60 квадратных кіламетраў тэрыторыі, больш за 70 населеных пунктаў і больш за 10 км ракі.

Каментары23

  • Tut
    13.11.2025
    Проста няма словаў. Чаму нельга было падняць гэты верталёт раней, у першыя суткі. Знайшлі б жывым.
  • .
    13.11.2025
    Паўтары кіламетра ад вёскі шукалі тыдзень. Сотні чалавек. Там тры дарогі ад яго вёскі ідзе да трох суседніх вёсак. Відавочна ровар недзе на ўзбочыне ад дарогі непасрэдна.
    Цікава, туды вырашылі цяпер прайсці проста на ўсякі выпадак, ці туды ў першы ж дзень хадзілі і не заўважылі?
  • Indrid Cold
    13.11.2025
    Забарона дронаў прывяла да смерці хлопца. Былі бы дррны - знайшлі бы ў першы/другі дзень.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць