Здарэнні

«Нам не патрэбны эмоцыі — патрэбна дапамога». Мама зніклага чатыры дні таму Максіма распавяла пра пошукі сына і падтрымку людзей

У Бярэзінскім раёне ўжо чацвёртыя суткі працягваюцца пошукі 14‑гадовага Максіма Зяньковіча, які раніцай 8 лістапада паехаў на веласіпедзе з вёскі Карбаўскае і не вярнуўся, піша «Мінская праўда».

Мама Максіма Вікторыя расказала нам пра тое, як праходзіць пошук сына і пра падтрымку людзей.

— Як вы трымаецеся?

— Калі шчыра, цяжка. Але нас падтрымлівае вера і людзі. Столькі спагадлівых! Бачыце Instagram? Там людзі з Гомеля, з Мінска, з Брэста — усе хочуць прыехаць дапамагчы. Гэта неверагодна.

— Валанцёры, журналісты — усе адгукнуліся…

— Так, але ведаеце, ёсць розніца. Мы ўдзячны тым, хто дапамагае па-сапраўднаму — інфармацыйна і справай. Некаторыя спрабавалі выціснуць з нас эмоцыі. Хтосьці прыязджае проста дзеля карцінкі — са слязамі, з мікрафонам. Але гэта не трэба. Зараз важная не драма, а дапамога. Людзям патрэбна канкрэтыка — хто, дзе, што робіць.

— Валанцёраў шмат?

— Вельмі. Сёння зноў прыязджаюць нашы — будуць прывозіць ежу, чай. Хтосьці бензін, хтосьці прадукты. Мы каардынуем усё, каб хапала тым, хто ў лесе. Мінск увесь уключыўся — людзі тэлефануюць, пішуць, пытаюцца, чым дапамагчы.

— Вы працуеце ці зараз у адпачынку па доглядзе дзіцяці?

— Так, знаходжуся па доглядзе. Але калегі падтрымліваюць — сёння прыедуць, прывязуць усё, што трэба.

— Колькі яшчэ будуць шукаць?

— Пакуль ёсць надзея і людзі. Столькі, колькі хопіць сіл у валанцёраў і міліцыі. Адзін з каардынатараў сказаў мне: колькасць людзей толькі расце. Гэта яшчэ не мяжа. Учора прыходзіў мясцовы доктар. Мы тады былі ў лесе, ён падышоў, пагаварыў, падтрымаў. Вельмі добрыя словы сказаў… «Верце, што Бог дапаможа яго знайсці».

— Вы мясцовая?

— Не. Гэта вёска родных мужа. Мы проста прыязджалі дапамагчы ім з гаспадаркай — дах хацелі рамантаваць… А цяпер вось усё гэта.

Дома хлопчыка чакае яго верны сябар — сабака па мянушцы Бэла. Ёй восем гадоў, і Максім вельмі яе любіць.

— Бэла ўвесь час сядзіць каля двара, азіраецца, чакае. Каля дома разбіты лагер, і людзі не сыходзяць — усе вераць, што Максім знойдзецца, — расказала мама хлопчыка.

Яна таксама стварыла старонку ў сацсетках з просьбай аб дапамозе.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп2

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі4

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп2

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць